У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
- Як знайсці блізкую(ага) чалавека ў РУУС?
- Як знайсці блізкую(ага) чалавека ў судзе?
- Блізкага чалавека няма ў РУУС, няма ў судзе?
Як знайсці блізкага чалавека ў РУУС?
Крок 1.
Пасля затрымання людзей адвозяць у РУУС для складання пратакола. Калі вы ведаеце ці здагадваецеся пра месца затрымання, то тэлефануйце ў РУУС таго раёна, дзе была(ў) затрыманая(ны) чалавек. Або тэлефануйце 102 для ўдакладненняў (звычайна такая інфармацыя ў іх з'яўляецца на наступны дзень раніцай).
Крок 2.
Калі няма інфармацыі пра РУУС, у якім знаходзіцца чалавек, то можна тэлефанаваць ва ўсе РУУС ці пад’ехаць для ўдакладнення інфармацыі на месцы. Каля РУУС абавязкова захоўваць парадак.
Да адпраўкі ў ІЧУ ў некаторых РУУС могуць прыняць рэчы для затрыманай(ага), таму аператыўнасць мае значэнне.
Нумары тэлефонаў і адрасы РУУС г. Мінска (кантакты ў іншых гарадах вы можаце знайсці ў інтэрнэце або праз даведачную службу)
Завадское РУУС
вул. Кабушкіна, 36, тэлефон: +375 17 340-02-02.
Ленінскае РУУС
2-гі Веласіпедны зав., 9, тэлефоны: +375 17 378-12-03, 367-62-02 (магчыма не актуальны), 368-12-03.
Маскоўскае РУУС
вул. Грушаўская, 9, тэлефоны: +375 17 247-18-15, 242-49-02.
Кастрычніцкае РУУС
вул. Фабрыцыўса, 26, тэлефоны: +375 17 377-04-46, 239-64-75, 222-04-42(46) (магчыма не актуальны), 226-20-93 (магчыма не актуальны).
Партызанскае РУУС
вул. Ваўпшасава, 26, тэлефоны: +375 17 278-48-56, 278-48-66.
Першамайскае РУУС
вул. Бялінскага, 10, тэлефон: +375 17 276-24-42, 236-02-02, 280-02-02 (магчыма не актуальны).
Савецкае РУУС
зав. Я. Коласа, 3, тэлефон: +375 17 292-02-02.
Фрунзенскае РУУС
вул. Кальварыйская, 41, тэлефон: +375 17 394-67-67.
Цэнтральнае РУУС
вул. Арлоўская, 58, к. 1, тэлефон: +375 17 368-02-02, 288-02-02 (магчыма не актуальны).
Мінскае РУУС
вул. Ф. Скарыны, 20, тэлефон: +375 17 268-88-02.
ГАУС Жодзіна (дзяжурны): +375 17 756-38-44.
Родныя, якія шукалі сваіх блізкіх у Жодзіне, паведамляюць, што інфармацыю змаглі атрымаць у міліцыі па наступных нумарах: +375 17 756-57-88, 756-77-90.
Крок 3.
Вы можаце прагледзець спісы затрыманых на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна» альбо напісаць ім запыт.
У РУУС чалавека могуць утрымліваць да трох гадзін. Калі пасля гэтага тэрміну чалавека не адпусцілі, значыць, яе (яго) пакінулі да суда. Суд павінен прайсці на працягу 72 гадзін. Калі чалавек была(ў) затрыманая(ы) ў пятніцу, то суд пройдзе ў панядзелак. Увесь гэты час чалавек знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ).
Як знайсці блізкую(ага) чалавека ў судзе?
Таксама пасля затрымання чалавека ў канцылярыі суда адпаведнага раёна вы можаце даведацца, ці перадалі справу ў суд, калі пройдзе пасяджэнне і яго вынік. Суд мусіць адбыцца на працягу 72 гадзін пасля затрымання. Калі чалавек была(ў) затрыманая(ы) ў пятніцу, то суд пройдзе ў панядзелак. Увесь гэты час чалавек будзе знаходзіцца ў ІЧУ.
Як правіла, такую інфармацыю даюць толькі сваякам або адвакат(к)ам. У некаторых выпадках інфармацыю ўдаецца атрымаць па званку ў канцылярыю суда.
Нумары тэлефонаў і адрасы судоў г. Мінска (кантакты ў іншых гарадах вы можаце знайсці ў інтэрнэце або праз даведку):
Мінскі абласны суд
г. Мінск, вул. Свярдлова, 3, тэлефон: +375 17 354-10-39.
Суд Мінскага раёна
г. Мінск, вул. Маякоўскага, 119а, тэлефон: +375 17 223-43-04;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 377-04-86, 319-04-90;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях: +375 17 373-04-88, 374-04-87.
Мінскі гарадскі суд
г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3, тэлефон: +375 17 308-90-00.
Суд Маскоўскага раёна
г. Мінск, прасп. газеты Праўда, 27;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 378-02-24;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях: +375 17 378-01-88.
Суд Фрунзенскага раёна
г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/2;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 308-90-94;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях: +375 17 308-91-18.
Суд Савецкага раёна
г. Мінск, вул. Ф.Скарыны, 6Б;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 289-49-08, 289-49-09;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях:+375 17 289-49-10, 289-49-11.
Суд Завадскога раёна
г. Мінск, Партызанскі прасп., 75а;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 330-51-02;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях: +375 17 330-51-08.
Суд Першамайскага раёна
г. Мінск, вул. Ф.Скарыны, 6Б;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 289 48 08, 289-48-09;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях: +375 17 289-48-16, 289-48-17.
Суд Цэнтральнага раёна
г. Мінск, вул. Кірава, 21;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 351-18-73;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях: +375 17 363-91-76.
Суд Кастрычніцкага раёна
г. Мінск, вул. Сямашкі, 33;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 249-64-19;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях:
+375 17 374-64-13.
Суд Ленінскага раён
г. Мінск, вул. Сямашкі 33;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 378-63-89;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях: +375 17 374-63-68.
Суд Партызанскага раёна
г. Мінск, вул. Сямашкі 33;
канцылярыя па крымінальных справах: +375 17 379-64-26;
канцылярыя па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях: +375 17 358-64-20.
Блізкай(ага) чалавека няма ў РУУС, няма ў судзе?
Крок 1.
Калі вы не знайшлі блізкую(ага) чалавека ні ў РУУС, ні ў спісах судовых паседжанняў, тэлефануйце ў ЦІП/ІЧУ.
Крок 2.
Калі пасля ўсіх выкананых крокаў вы не знайшлі блізкую(ага) чалавека, паспрабуйце патэлефанаваць 103, ў шпіталі або напісаць заяву аб знікненні ў РУУС па месцы рэгістрацыі.
Крок 3.
Калі вам стала вядома месцазнаходжанне блізкай(ага) чалавека, неадкладна звяртайцеся па адвакацкую дапамогу. Адвакаткі(ты) павінны будуць выехаць да месца ўтрымання і заявіць аб прысутнасці на ўсіх дзеяннях працэсуальнага характару. Гэта дапаможа блізкай(аму) чалавеку не падвергнуцца катаванням і жорсткаму абыходжанню падчас допыту і іншых следчых дзеянняў, падрыхтаваць лінію абароны, а вам – пераканацца ў стане яе (яго) здароўя і даведацца час і месца судовага пасяджэння.
Крок 4.
Перадайце ў РУУС рэчы першай неабходнасці:
- бялізну,
- шкарпэткі,
- зубную шчотку,
- кавалачак мыла і г.д.
У ІЧУ і ЦІП такія перадачы звычайна не прымаюць, але ёсць верагоднасць, што ў РУУС прымуць.
Медыкаменты, неабходныя для падтрымання жыццядзейнасці (пры астме, дыябеце і іншых захворваннях), прымаюцца як у РУУС, так і ў ІЧУ.
Важна ведаць
Чалавека могуць адпусціць пасля некалькіх гадзін у РУУС. Могуць адпусціць і скласці пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Могуць затрымаць да суда. У чаканні суда чалавек знаходзіцца ў ІЧУ. У вельмі рэдкіх выпадках чалавек чакае на суд у РУУС, а у выпадку ўзбуджэння крымінальнай справы – у СІЗА (следчы ізалятар).
У межах адміністрацыйнай справы чалавека могуць утрымліваць да суда 72 гадзіны (далейшае ўтрыманне залежыць ад выніку праведзенага судовага пасяджэння). У межах крымінальнай справы чалавек можа быць затрыманы і змешчаны ў ЦІП/ІЧУ на дзесяць сутак для прад'яўлення абвінавачання і абрання меры стрымання (падпіска аб нявыездзе, паручыцельства, заклад, хатні арышт або заключэнне пад варту).
Чытайце таксама:
- Як знайсці адвакатку(та) для чалавека, якую(ога) затрымалі?
- Дзе знайсці грошы на аплату адвакаткі(та)?
- Блізкай(му) чалавеку прызначылі суд, што рабіць?
- Ці трэба падаваць апеляцыю або абскарджанне рашэння (прысуду)?