У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
- Дзе шукаць адвакатку(та)?
- Як заключыць дамову з адвакаткай(там)?
- Дапамога па аплаце паслуг адвакаткі(та).
- Дзяржаўныя адвакаткі(ты).
Дзе шукаць адвакатку(та)?
Калі блізкі чалавек была(ў) затрыманая(ны) ў Беларусі і вам патрэбны(ая) адвакат(ка) для прадстаўлення яе (яго) інтарэсаў у судзе:
- звярніцеся ў Мінскую гарадскую ці рэгіянальную калегію адвакатаў. Там вы можаце атрымаць спіс адвакатак(аў), зарэгістраваных у Беларусі, і выбраць кагосьці з іх. Наўпрост па тэлефоне вы можаце расказаць пра здарэнне і дамовіцца з найбольш кампетэнтнай(ым) адвакаткай(там) або менш загружанай(ым) для больш хуткага аказання дапамогі;
- звярніцеся да знаёмых, сваякоў або ў юрыдычныя фірмы, якія могуць рэкамендаваць адвакатку(та), у якіх ёсць досвед у такіх справах.
Як заключыць дамову з адвакаткай(ам)?
Калі вы абралі адвакатку(та), якая(і) будзе прадстаўляць інтарэсы блізкай(ага) чалавека, вы павінны заключыць дамову з ёй (ім). Дагавор з адвакаткай(ам) можа заключыць любая(ы) чалавек, не абавязкова толькі родная(ы) (арт. 27 Закона аб адвакатуры).
У дамове павінен быць прыведзены кошт паслуг, тэрмін выканання працы, правы і абавязкі кожнага боку, а таксама іншыя важныя ўмовы. Аплата паслуг адвакаткі(та) залежыць ад тыпу справы і ўмоў, указаных у дамове. Звычайна адвакаткі(ты) працуюць на аснове перадаплаты ці аплаты за кожную частку працы.
Дапамога ў аплаце паслуг адвакаткі(та)
Па фінансавую падтрымку аплаты паслуг адвакаткі(та) вы можаце звярнуцца ў праваабарончыя арганізацыі ці адкрыць персанальны збор на адпаведных пляцоўках дапамогі.
Праваабарончыя арганізацыі
- Фонд «Краіна для жыцця» – аказвае дапамогу палітвязням і іх сем'ям;
- Politzek.me – збірае сродкі на аплату адвакатак(аў) і перадач;
- BY_HELP – дапамагае рэпрэсаваным і сем'ям грашыма.
Тыя, хто дапамагаюць з адкрыццём персанальных збораў:
- BYSOL – арганізоўвае агульныя і індывідуальныя зборы пад кожную сям'ю або былых зняволеных;
- GetDonate – фонд для вашых праектаў і фінансаванне таго, што вам важна;
- Хуткая ўзаемадапамога – гэта пляцоўка непасрэднай дапамогі беларусам, якія пацярпелі праз грамадзянскую пазіцыю.
Па дапамогу ў пошуку пляцоўкі вы можаце звярнуцца да Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Рэкамендуем атрымаць юрыдычную кансультацыю
Акрамя заключэння дамовы з адвакаткай(ам) мы таксама рэкамендуем звярнуцца да праваабаронцаў па бясплатную юрыдычную кансультацыю:
Дзяржаўныя адвакаткі(ты)
Юрыдычная дапамога падазронай(аму) або абвінавачанай(аму) па крымінальнай справе аплачваецца са сродкаў мясцовага бюджэту ў выпадку ўдзелу адвакаткі(та) у крымінальным працэсе па патрабаванні органа, які вядзе працэс (гэта значыць у парадку арт. 46 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Варта мець на ўвазе, што выдаткі мясцовага бюджэту на аплату дапамогі адвакаткі(та) будуць спагнаныя з абвінавачанай(га) у выпадку прызнання яе (яго) вінаватай(ым), за выключэннем выдаткаў на аплацу працы адвакаткі(та) пры дачы ёю (ім) кансультацыі да пачатку першага допыту.
Гэта значыць, бясплатнай будзе толькі першая кансультацыя, за астатнюю працу трэба будзе плаціць, што можа стаць дадатковай нагрузкай на палітзняволенага(ую).
Важна ведаць
Адвакат(ка) павінен(на) прадстаўляць інтарэсы людзей і дапамагаць зладзіць лінію абароны. Вас павінна насцярожыць сітуацыя, калі адвакатка(ат) вядзе сваю працу па лініі следства і прымушае блізкую(га) чалавека прызнаць віну ў дзеяннях, якіх яна (ён) не здзяйсняла(яў), падаць значную інфармацыю аб іншых людзях у межах справы, напісаць чыстасардэчнае прызнанне, патрабуе аплату і не дае вам канкрэтных звестак пра стан блізкай(га) чалавека пасля наведванняў, не перадае інфармацыю ад вас. У такіх выпадках варта памяняць абаронцу і перазаключыць дамову.
Чытайце таксама:
- Блізкую(ага) чалавека затрымалі, як знайсці?
- Як прызнаць чалавека палітзняволенай(ым)?
- Хто такія палітычныя вязні?