У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
Што важна ведаць аб судзе?
- Суд мусіць адбыцца на працягу 72 гадзін пасля затрымання. Аднак калі чалавек была(ў) затрыманая(ны) ў пятніцу (распаўсюджаная практыка), то суд пройдзе толькі ў панядзелак.
- Даведацца пра расклад суда можна непасрэдна ў будынку суда на інфармацыйным стэндзе раскладу або патэлефанаваўшы ў канцылярыю. Таксама на сайце Вярхоўнага суда ёсць электронны расклад (абнаўляецца не заўсёды аператыўна), за якім можна сачыць. Таксама пра час суда можа даведацца ў адвакаткі(та), з якой(ім) заключана дамова аб абароне блізкага чалавека.
- Вы можаце прысутнічаць на судзе ў блізкага чалавека, калі суд не праходзіць у закрытым рэжыме. Дзеля гэтага трэба з'явіцца з пашпартам.
- Калі суд прызначыў штраф, то адпускаюць у дзень суда.
- Калі суд прызначыў суткі, то адлік ідзе з моманту затрымання (часам у пратаколе пазначаны час +/- 2 гадзіны ад часу затрымання). Атрымаць дакладную інфармацыю пра суткі і з якога моманту ідзе адлік можна ўзяўшы пастанову. Але вельмі часта адмаўляюць і кажуць, што выдадуць пастанову толькі адвакатцы(ту) ці самой(ому) затрыманай(аму) асабіста.
Чаму сваякам важна быць на судзе?
- Эфект падтрымкі для падсуднай(ага): суддзя на пытанне аб прысутнасці родных адкажа станоўча.
- У выпадку прысуджэння арышту сваякі адразу ж змогуць падаць на абскарджанне.
- Магчыма, удасца ўбачыць затрыманую(ага) па відэасувязі і пераканацца, што яна (ён) у парадку.
Правілы ў судзе
- Суды пачынаюць сваю працу а 9:00.
- Пасяджэнні адкрытыя. Вы можаце прысутнічаць на судах.
- Пры сабе трэба мець пашпарт.
- Пажадана не мець колюча-рэжучых і іншых прадметаў, якія пры аглядзе могуць прызнацца небяспечнымі (напрыклад, газавыя балончыкі).
- Таксама не рэкамендуем мець сімволіку, якую ўлады прызнаюць забароненай (бела-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя сцягі ці колер адзення, шкарпэтак у такіх спалучэннях, палітычныя надрукі на майках, татуіроўкі на бачных частках цела і інш.).
- У суд забаронены ўваход у шортах.
- Таксама не рэкамендуецца ляжаць на лаўках у судзе.
Важна: рэкамендуюць карыстацца паслугамі адвакатак(аў).
Чытайце таксама:
- Як знайсці адвакатку(та) для чалавека, якую(ога) затрымалі?
- Блізкую чалавека затрымалі, як знайсці?
- Ці трэба падаваць апеляцыю або абскарджанне рашэння (прысуду)?
Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.