У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
Як паводзіць сябе на допыце?
Сведка выклікаецца на допыт позвай. У ёй павінна быць указана, хто і ў якой якасці выклікаецца, да каго і па якім адрасе, час яўкі на допыт, а таксама наступствы няяўкі без уважлівых прычын.
Позва ўручаецца выкліканай асобе пад подпіс. Для выклікання на допыт могуць быць выкарыстаны і іншыя сродкі сувязі.
Вы маеце права настойваць на належным апавяшчэнні (позва, СМС), матывуючы тым, што не можаце пераканацца ў асобе і пасадзе чалавека і асцерагаецеся за сваю бяспеку. Тут галоўнае не перастарацца, бо могуць скласці пратакол за непадпарадкаванне.
Калі вас выклікаюць на допыт як сведку ў Следчы камітэт у Беларусі, вам трэба азнаёміцца з некаторымі правіламі, каб пісьменна іі бяспечна даць паказанні.
Крок 1.
Падрыхтуйцеся да допыту: калі вы разумееце (мяркуеце), з-за чаго вас могуць выклікаць, магчыма, гэта сігнал, і вам трэба тэрмінова пакінуць краіну (у эвакуацыі дапамагае BYSOL). Пачысціце «небяспечныя» перапіскі, сацыяльныя сеткі, адпішыцеся ад «непажаданых» акаўнтаў ва ўсіх сацсетках.
Крок 2.
Будзьце ветлівыя са следчай(ым) і іншымі ўдзельніцамі(камі) працэсу, нават калі вы не згодныя з іх дзеяннямі ці меркаваннямі.
Крок 3.
Адказвайце толькі на тыя пытанні, у якіх вы ўпэўненыя. Не саромейцеся сказаць «не ведаю» ці «не памятаю», калі не можаце ўзгадаць інфармацыю.
Думайце аб наступствах сваіх адказаў, любы з іх можа аказацца вырашальным. Часта ў следства недастаткова доказаў, і вашае прызнанне можа легчы ў аснову абвінавачання і стаць прычынай для пераследу і арышту (не толькі вашага, але і вашых знаёмых). Не прыдумляйце гісторый і не фантазіруйце, гэта толькі вас заблытае. Найлепшая тактыка абароны – не дапамагаць следству сваім прызнаннем і карыстацца канстытуцыйнымі правамі.
Калі вы не ўпэўненыя ў сваіх адказах ці не ведаеце, што адказаць, можаце папрасіць следчага даць вам час на роздум.
Памятайце, паводле арт. 27 Канстытуцыі вы маеце права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх.
Важна
Не ўступайце ў палеміку, не расказвайце таго, чаго ў вас не пытаюцца, не гаварыце шчыра, паколькі гэта можа нашкодзіць вам і блізкім. Вас на допыце могуць ашукваць, блефаваць, пагражаць, могуць маніпуляваць вамі. Таму чым менш вы скажаце, тым лепей.
Ці патрэбная(ы) адвакатка(ат)?
Калі вы выкліканы на допыт у якасці сведкі, вам можа быць карысна звярнуцца да адвакаткі(та), якая(і) дапаможа вам падрыхтавацца да допыту і дасць парады па дачы паказанняў. Або звяртайцеся да праваабарончых арганізацый, анлайн-сэрвісаў юрыдычнай дапамогі:
Памятайце, што вы маеце права на абарону і што вы не абавязаны даваць паказанні, якія могуць нашкодзіць вам ці вашым блізкім.
Нагадваем: калі вы разумееце (мяркуеце), з-за чаго вас могуць выклікаць, магчыма, гэта сігнал, і тады вам трэба тэрмінова пакінуць краіну.
Чытайце таксама:
- Як знайсці адвакатку(та) для чалавека, якую(га) затрымалі?
- Дзе знайсці грошы на аплату адвакаткі(та)?
- Выклікаюць у КДБ на допыт у якасці сведкі, што рабіць?