Ці чакаць на ператрус і як да яго падрыхтавацца?

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

Ці чакаць на ператрус?

Праваабаронцы раяць у любым выпадку быць гатовай(ым) да ператрусу. На жаль, дакладнага адказу ніхто даць не можа.

Як падрыхтавацца да ператрусу?

Усе ніжэйпералічаныя крокі неабходна зрабіць усім чальцам вашай сям'і.

Крок 1.

Праверце і пачысціце усе электронныя носьбіты. Адмысловым чат-ботам можна выдаліць усе старыя паведамленні і каментары ў Telegram-чатах.

Крок 2.

Памяняйце свае прылады на новыя, калі ёсць магчымасць.

Крок 3.

Выдаліце свае асабістыя старонкі ў Facebook, Instagram і іншых сацыяльных сетках, папярэдне пачысціўшы пасты, архівы, гісторыі, каментары, звесткі аб данатах. І стварыце новыя, калі яны вам патрэбныя.

Крок 4.

Праверце ўсе фота на дысках і воблачных сховішчах. Выдаліце небяспечныя для вас фатаграфіі і відэа. Таксама выдаліце з кватэры ўсе прадметы, якія сілавікі могуць прыняць за пратэсныя, экстрэмісцкія: адзенне, налепкі, сцягі, улёткі, кнігі, плакаты, газеты і інш. Не захоўвайце дома вялікія сумы грошай, накапляльнікі памяці, каштоўнасці і тэхніку.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...