Як аформіць даверанасць палітвязню ў месцах зняволення?

Працэдура афармлення даверанасці

Даверанасці палітвязням зацвярджаюцца начальніцамі(камі) адпаведных устаноў, якія выконваюць пакаранне, або кіраўнікамі адміністрацый месцаў утрымання пад вартай (СІЗА).

Калі палітвязні знаходзяцца ва ўмовах папраўчай установы адкрытага тыпу (ПУАТ) ці калоніі-пасялення, неабходна напісаць заяву на імя начальніцы(ка) установы з указаннем часу і месца здзяйснення натарыяльнага дзеяння (гэта трэба папярэдне ўзгадніць з натарыўсам). Палітзняволенай(аму) можа быць дадзена магчымасць наведаць натарыўса.

Калі палітвязень знаходзіцца ў закрытай пенітэнцыярнай установе (напрыклад, у турме, калоніі), для запэўнення даверанасці вам спатрэбіцца выканаць наступныя крокі.

Крок 1.

Падрыхтаваць дакументы: пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу. Гэта можа быць від на жыхарства, пасведчанне ўцякачкі(ча), а для непаўналетніх – пасведчанне аб нараджэнні.

Калі ў вас няма ксеракопіі пашпарта палітвязня, атрымаць яе вы можаце толькі ў спецаддзеле пенітэнцыярнай установы. Для гэтага вам трэба будзе патэлефанаваць у спецаддзел і запытаць, як атрымаць пашпартныя дадзеныя асуджанай(ага). У некаторых установах вас проста папросяць ператэлефанаваць і прадыктуюць іх вам. У некаторых запатабуюць ператэлефанаваць натарыўсу.

Крок 2.

Падрыхтоўка даверанасці. Вы можаце падрыхтаваць яе самастойна або з дапамогай юрысткі(та) і/або натарыўса. У некаторых арганізацыях прапануюць бланк даверанасці для запаўнення. На жаль, у выпадках з палітвязнямі такая верагоднасць вельмі малая.

Крок 3.

Падрыхтаваць іншыя дакументы ў залежнасці ад зместу даверанасці. Напрыклад, калі палітзняволеная(ы) выдаюць вам даверанасць на карыстанне аўтамабілем, трэба падаць пасведчанне аб яго рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт).

Крок 4.

Перш чым запэўніць вашу даверанасць, службовая асоба:

  • праверыць на адпаведнасць заканадаўству падрыхтаваную вамі даверанасць;
  • азнаёміць палітвязняволеную(ага) з тэкстам даверанасці;
  • сцвердзіць асобу па пашпарце або іншым дакуменце, які сведчыць асобу;
  • растлумачыць вам вашыя правы, у прыватнасці права адмяніць даверанасць пры неабходнасці;
  • праверыць сапраўднасць подпісу.

Крок 5.

На падпісанай вамі даверанасці службовая асоба паставіць засвядчальны надпіс і свой подпіс. З гэтага моманту даверанасць лічыцца заверанай, і яе можна выкарыстоўваць.

Памятайце

Асобам, унесеным у «тэрарыстычны спіс», можа быць адмоўлена ў афармленні даверанасці, у тым ліку (як паказвае практыка) і пасля заканчэння тэрміну адбывання пакарання.

Важна памятаць

Працэдура афармлення даверанасці можа адрознівацца ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі, месцазнаходжання палітзняволенай(га), таму рэкамендуецца звярнуцца па кансультацыю ў анлайн-сэрвіс юрыдычнай падтрымкі LegalHub.

Калі вы ці палітзняволеная(ы) маеце грамадзянства іншай краіны, можа быць карысным звярнуцца ў консульскі аддзел амбасады вашай краіны ў Беларусі для атрымання даведачнай інфармацыі аб працэдурах і патрабаваннях, звязаных з афармленнем даверанасці.

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...