Дзіця палітзняволена(ага) забралі ў прытулак, што рабіць?

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

У Праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што дакладнай лічбы, колькі сем'яў з дзецьмі падвергліся палітычным пераследам, няма:

«Людзі напалоханыя і не пра ўсе выпадкі пераследу паведамляюць нам, бо баяцца, што розгалас яшчэ больш ім нашкодзіць. А калі гэта тычыцца дзяцей – тым больш, гэта самае адчувальнае пытанне, – адзначае праваабаронца Наталля Сацункевіч. – Пагрозы забраць дзяцей «за палітыку» былі раней. Успомніць хаця б выпадак Лазарчык».

Пры гэтым ва ўсіх вядомых выпадках органы апекі ўсё ж аддавалі сваякам дзяцей, чые бацькі апынуліся ў месцах зняволення па палітычна матываваным абвінавачанні.

Мы рэкамендуем сабраць усе дакументы, звязаныя з дзецьмі: пашпарт, пасведчанні аб нараджэнні, медыцынскія карты і інш., у выпадку экстранага выезду з дзецьмі і/ці вывазу дзяцей.

Рэкамендацыі пры адабранні дзіцяці ў прытулак

Калі дзіця палітвязняў забралі і змясцілі ў прытулак у Беларусі, вам неабходна прыняць неадкладныя меры для абароны іх інтарэсаў.

Звяжыцеся з юрыдычнымі службамі ці адвакаткамі(амі) у Беларусі, якія могуць дапамагчы вам атрымаць інфармацыю пра месцазнаходжанне дзяцей і працэдуры, якія вам трэба прайсці для іх вызвалення:

Крок 1.

Калі ў бацькоў непаўналетніх дзяцей ёсць рызыка быць затрыманымі, варта загадзя дамовіцца з тым, хто ў выпадку арышту возьме дзіця пад апеку.

У прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра (СПЦ ) дзеці могуць знаходзіцца на працягу шасці месяцаў. Потым дзіця вяртаецца ў сям'ю або вырашаецца пытанне пра далейшае яго ўладкаванне, а таксама ставіцца пытанне аб магчымым пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Безумоўна, знаходжанне дзіцяці ў прытулку СПЦ ужо выклікае ў яе (яго) вялізны стрэс. Прытулкі кіруюцца Дэкрэтам № 18 ад 24.11.2006 г. «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях», а таксама пастановай Міністэрства адукацыі ад 28.07.2004 г. № 47 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку выяўлення непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне».

Крок 2.

Калі дзеці патрапілі ў прытулак СПЦ, сваякам неабходна прыйсці туда, пагаварыць з кіраўніцтвам, самімі дзецьмі, наладзіць кантакты, вызначыцца, хто можа выступаць апякункай(ом) дзіцяці (да 14 гадоў) або папячыцелькай(лем) непаўналетняй(яга) (14–18 гадоў), а таксама зведаць меркаванне дзіцяці, з кім яна (ён) хоча быць.

Крок 3.

Для таго каб стаць апякункай(ом) або папячыцелькай(лем) перш за ўсё трэба звярнуцца ў аддзел адукацыі па месцы свайго жыхарства, дзе выдадуць спіс дакументаў, якія неабходна прынесці, і спіс лекараў, якіх трэба наведаць

Патрабуюцца:

  • заява;
  • пашпарт;
  • аўтабіяграфія кандыдаткі(та) па апецы;
  • медыцынская даведка аб стане здароўя апякункі(на) і чальцоў яе (яго) сям'і;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу (калі ён мае быць);
  • пісьмовую згоду паўналетніх чальцоў сям'і, якія пражываюць сумесна з апякункай(ом).

На працягу месяца ўпраўленне адукацыі вывучае пакет дакументаў, робіць усе неабходныя запыты, ацэньвае ўзаемаадносіны паміж чальцамі сям'і і ўмовы ў кватэры, а затым прымае рашэнне.

Што рабіць, калі ніхто са сваякоў і сяброў не можа стаць апякун(к)амі?

Тады ёсць варыянт патранатнага выхавання. У гэтым выпадку можна забіраць дзіця толькі, напрыклад, на выходныя дні.

Патранатнае выхаванне – гэта магчымасць для дзіцяці пажыць у сям'і кароткі час. Таму найлепшым варыянтам, вядома, будзе апека або папячыцельства. Безумоўна, дзеці на патранатным выхаванні не падлягаюць усынаўленню.

Абавязаная асоба

Калі дзеці застаюцца ў прытулку СПЦ і няма апекуноў, папячыцеляў, палітвязні становяцца абавязанымі асобамі па кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей.

Гэта значыць, што, калі палітвязні працуюць у калоніі, частка аплаты будзе ўтрымлівацца. Паколькі заробак ў калоніі нізкі, пакрываць усю суму будзе немагчыма. А гэта значыць, што ў палітвязняў будзе назапашвацца запазычанасць, якую трэба будзе пагасіць па выхадзе з месцаў пазбаўлення волі.

Ці могуць палітвязні сустракацца, тэлефанаваць сваім дзецямі, якіх змясцілі ў прытулак?

Згодна з законам дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, маюць права на зносіны з імі, за выключэннем выпадкаў, калі такія зносіны не адпавядаюць інтарэсам дзяцей.

Бацькі ў папраўчай калоніі могуць тэлефанаваць сваім дзецям, што знаходіцца ў прытулку СПЦ.

Таксама паводле закону адсутнічае якая-небудзь забарона на наведванне непаўналетнімі СІЗА і папраўчай калоніі, за выключэннем выпадкаў, калі асуджаная(ы) знаходзіцца на лячэнні і мае адпаведныя супрацьпаказанні.

Важна: на наведванне дзіцём СІЗА трэба дазвол органа, які вядзе крымінальны працэс (СК, КДБ, ДФР і інш.).

Як забраць сына ці дачку, калі яны знаходзяцца ў прытулку?

Калі дзіця ўжо атрымала статус «без апекі бацькоў», то, каб забраць яго, трэба звярнуцца з заявай і дакументамі ва ўпраўленне адукацыі па месцы жыхарства ці знаходжання дзіцяці.

Рашэнне аб вяртанні дзяцей бацькам прымае орган апекі на працягу 15 дней з дня пісьмовага звароту бацькоў і падавання неабходных дакументаў. 

Памятайце: бацькі, чые дзеці аддаваліся ў прытулак, абавязаны пакрыць выдаткі па іх утрыманню.

Важна разумець

У дзяцей ёсць правы і інтарэсы, звязаныя з уз'яднаннем з бацькамі і свабодным развіццём. Працэс вызвалення дзяцей з прытулку можа быць доўгім і складаным. Але неабходна дзейнічаць неадкладна, каб гарантаваць іх бяспеку і абараніць іх правы.

 

Матэрыял падрыхтаваны на падставе адказаў юрыстак(аў) анлайн-сэрвісу юрыдычнай дапамогі LegalHub.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...