Палітзняволеную(ага) пазбавілі бацькоўскіх правоў ці апекі, што рабіць?

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

Рэкамендацыі пры пазбаўленні бацькоўскіх правоў ці апекі

Калі палітзняволеную(ага) у Беларусі пазбавілі бацькоўскіх правоў ці апекі, гэта можа стаць вельмі цяжкай і эмацыйна нагружанай сітуацыяй для ўсіх, хто звязаны(а) з гэтым чалавекам.

Важна: аднавіцца ў бацькоўскіх правах можна.

Вось некалькі рэкамендацый, якія могуць дапамагчы ў гэтай сітуацыі.

Крок 1.

Звярніцеся па кансультацыю да адвакатак(аў), а таксама ў анлайн-сэрвісы юрыдычнай дапамогі ці праваабарончыя арганізацыі:

Яны змогуць растлумачыць, якія дзеянні можна распачаць, каб вярнуць бацькоўскія правы ці апеку.

Крок 2.

Калі ў вас іншае грамадзянства, звяжыцеся з консульскім аддзелам амбасады вашай краіны ў Беларусі, каб атрымаць інфармацыю пра свае правы і працэдуры ў дадзенай сітуацыі.

Крок 3.

Вы можаце стаць апякункай(ом) або папячыцелькай(лем) дзяцей палітвязняў. Для гэтага найперш трэба звярнуцца ў аддзел адукацыі па месцы свайго жыхарства, дзе выдадуць спіс дакументаў, якія неабходна падаць, і спіс лекараў, якіх трэба наведаць.

Патрабуюцца:

  • заява;
  • пашпарт;
  • аўтабіяграфія кандыдаткі(та) па апецы;
  • медыцынская даведка аб стане здароўя апекункі(на) і чальцоў яе/яго сям'і;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу (калі ў шлюбе);
  • пісьмовая згода паўналетніх чальцлоў сям'і, якія пражываюць сумесна з апякункай(ом).

На працягу месяца ўпраўленне адукацыі вывучыць пакет дакументаў, зробіць усе неабходныя запыты, ацэніць узаемаадносіны паміж чальцамі сям'і і ўмовы ў кватэры, а затым прыме рашэнне.

Крок 4.

Падтрымлівайце сувязь з палітзняволенай(ым), калі гэта магчыма, каб дапамагчы ёй (яму) даць рады з эмацыйнымі цяжкасцямі і заставацца ў курсе падзей.

Што рабіць, калі ніхто са сваякоў і блізкіх не можа стаць апякун(к)амі?

Ёсць варыянт патранатнага выхавання. У гэтым выпадку можна забіраць дзіця толькі, напрыклад, на выходныя дні.

Патранатнае выхаванне – гэта магчымасць для дзіцяці пажыць у сям'і кароткі час. Таму найлепшым варыянтам, вядома, будзе апека або папячыцельства. Безумоўна, такія дзеці (на патранатным выхаванні) не падлягаюць усынаўленню.

Абавязаная асоба

Калі няма апякуноў, папячыцеляў і дзеці  застаюцца ў прытулку, палітвязні становяцца абавязанымі асобамі па кампенсацыі сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей.

Гэта значыць, што, калі палітвязні працуюць у калоніі, частка аплаты будзе ўтрымлівацца. Паколькі заробак у калоніі нізкі, пакрываць усю суму будзе немагчыма. А гэта значыць, што ў такіх палітвязняў будзе назапашвацца запазычанасць, якую яны будуць вымушаныя пагасіць па выхадзе з месцаў пазбаўлення волі.

Важна памятаць

Вы можаце кантраляваць працэс, калі чалавека затрымалі, пазбавілі бацькоўскіх правоў. Вы можаце ўзяць апеку на сябе, у выніку чаго ў дзяцей і бацькоў будзе магчымасць падтрымліваць адносіны.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...