Як звязацца з праваабарончай арганізацыяй?

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

Чым могуць дапамагчы праваабаронцы?

Праваабаронцы могуць дапамагчы ў розных сітуацыях, уключаючы:

  • даванне юрыдычнай дапамогі. Складанне дакументаў, кансультацыя па прававых пытаннях і прадстаўленне у судзе, складанне апеляцыі і агульнае суправаджэнне па справе.

Юрысткі(ты) могуць быць з вамі на працягу ўсёй хады справы, дапамагаць парадамі і кантактамі, падтрымліваць і рэкамендаваць дзеянні зыходзячы з практыкі падобных выпадкаў;

  • дапамогу ў арганізацыі адвакатыўных дзеянняў і кампаній салідарнасці. Калі вы хочаце арганізаваць збор сродкаў або кампанію па адпраўцы паштовак да дня нараджэння блізкай(га) чалавека, прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці альбо здзейсніць любыя іншыя дзеянні, накіраваныя на салідарызацыю з палітвязнем;
  • інфармацыйную падтрымку. Калі вы хочаце распавесці пра тое, што здарылася, пра сітуацыю з блізкай(ім) чалавекам нацыянальным або міжнародным СМІ, праваабаронцы могуць дапамагчы знайсці кантакты або апублікаваць гісторыю на сваіх рэсурсах (пасля чаго вельмі часта буйныя СМІ перадрукоўваюць матэрыялы);
  • дапамогу ў пошуку кантактаў для непасрэднай дапамогі. Калі вам патрэбна іншая дапамога, напрыклад кансультацыя па зборы пасылкі ці афармленні падпіскі на перыядычныя выданні, запыт на выдаленне акаўнтаў у сацыяльных сетках ці кансультацыі па асабістай бяспецы, вы таксама можаце звяртацца да праваабаронцаў.

Як звязацца з праваабарончай арганізацыяй?

У Беларусі існуе шэраг праваабарончых арганізацыяў, якія займаюцца абаронай правоў беларусак(аў). Пры гэтым амаль усе праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца дапамогай і падтрымкай палітычных зняволеных, прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» і «экстрэмісцкімі фармаваннямі», таму пры кантакце з імі важна прытрымлівацца правілаў бяспекі (чысціць перапіску і кэш, выдаляць архіў, не падпісвацца на іх у сацыяльных сетках і інш.).

Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе, звязацца можна з наступнымі арганізацыямі:

  • поўную дапамогу палітвязням аказвае Праваабарончы цэнтр «Вясна». Яны таксама могуць перанакіраваць вас у іншыя профільныя арганізацыі і ініцыятывы;
  • кансультацыя і дапамога ад актывістак(аў) Dissidentby.

Таксама юрыдычныя кансультацыі аказваюць:

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...