У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
- Навошта падаваць апеляцыю, калі беларускія суды не працуюць у прававым полі?
- Ці мае абскарджанне прысуду негатыўныя наступствы для палітвязняў?
- Як абскардзіць судовую пастанову?
- Да каго звярнуцца па дапамогу для абскарджання судовых пастаноў?
Навошта падаваць апеляцыю, калі беларускія суды не працуюць у прававым полі?
Апеляцыйная скарга – практычна апошняя магчымасць у працэсуальнай форме выказаць сваю пазіцыю па справе і сваё стаўленне да вынесенага прысуду. Гэта хоць і невялікая, але надзея на выпраўленне судовай памылкі, змяншэнне тэрміну, замену рэжыму. Таксама гэта напамін судовай сістэме аб яе злоўжываннях. Практычная карысць – магчымасць для палітвязняў цягнуць час да этапавання ў калонію. Знаходжанне ў СІЗА лічыцца дзень за паўтара, што памяншае тэрмін, а блізкія могуць бесперашкодна прыносіць перадачы.
Ці мае абскарджанне прысуду негатыўныя наступствы для палітвязняў?
Сярод некаторых сваякоў палітвязняў існуе меркаванне, што апеляцыя можа ўзмацніць жорсткасць пакарання. Але насамрэч такое магчыма толькі па пратэсце пракурора. Па апеляцыйнай жа скарзе абвінавачанай(ага) ці яе (яго) адвакаткі(та) суд можа толькі змякчыць прысуд, а пагоршыць становішча не можа. І такія выпадкі ёсць нават цяпер, падчас прававога дэфолту.
Неабходна падзяліць дзве сітуацыі: калі падача апеляцыі не суправаджаецца пратэстам пракурора ў адказ на мяккасць пакарання, то больш жорсткае пакаранне не можа быць прызначанае ў адпаведнасці з законам. Абвінавачаным часта раяць не падаваць скаргу, каб не выклікаць менавіта гэты пратэст.
Пры наяўнасці пратэсту на мяккасць пакарання яно можа быць узмоцненае судом апеляцыйнай інстанцыі.
А вось калі ёсць пратэст, то былі выпадкі, калі пакаранне ўзмацнялі, а калі і не. Ніякай сістэмы, як і прамой залежнасці вынясення пратэсту ад падачы ці непадачы скаргі, няма.
Як абскардзіць судовую пастанову?
У Крымінальна-працэсуальным кодэксе ёсць цэлы раздзел, у якім апісаны парадак апеляцыі і патрабаванні да апеляцыйнай скаргі. Калі ведаць гэтыя правілы, можна скласці скаргу самастойна. Калі не, можна звярнуцца да адвакаткі(та) або ў анлайн-сэрвіс юрыдычнай дапамогі.
Да каго звярнуцца па дапамогу для абскарджання судовых пастаноў?
Праваабарончы цэнтр «Вясна» аказвае дапамогу ў абскарджанні судовых пастаноў (просяць пісаць на пошту: zvarot@spring96.org ці ў Telegram @zvarot96).
Важна: нават калі справа складаная, а ў абвінавачанай(ага) няма магчымасці атрымаць паслугі адвакаткі(та), то ў Праваабарончым цэнтры «Вясна» абавязкова вам дапамогуць.
Таксама вы можаце бясплатна атрымаць кансультацыю юрыстак(аў) тут:
Матэрыял падрыхтаваны на аснове адказу юрыста Праваабарончы цэнтр «Вясна» Паўла Сапелкі.
Чытайце таксама:
- Як знайсці адвакатку(та) для чалавека, якую(га) затрымалі?
- Дзе знайсці грошы на аплату адвакаткі(та)?
- Як прызнаць чалавека палітзняволенай(ым)?