Заключэнне шлюбу ў месцах зняволення

Рэкамендацыі па заключэнні шлюбу ў месцах зняволення

Працэдура рэгістрацыі шлюбу для палітвязняў, якія знаходзяцца ў месцах зняволення, можа быць складанай праз абмежаванні на свабоду перамяшчэння і зносінаў. Аднак калі яны жадаюць зарэгістраваць шлюб, вось некалькі рэкамендацый.

Крок 1.

Пачніце з кансультацыі з адвакаткай(ам) ці з юрыдычнай кансультацыі. Яе бясплатна могуць аказаць:

Тамака вам змогуць падаць дэталёвую інфармацыю пра тое, якія крокі варта зрабіць і якія правілы і абмежаванні могуць быць.

Крок 2.

Верагодна, спатрэбіцца згода адміністрацыі месца зняволення на правядзенне рэгістрацыі шлюбу. Па гэтым пытанні вы таксама можаце пракансультавацца з юрыст(к)амі або адвакат(к)амі (глядзіце крок 1).

Крок 3.

Сумесна з адвакаткай(ам) падрыхтуйце неабходныя дакументы для рэгістрацыі шлюбу. Яны могуць уключаць заяву, пашпарты мужа і жонкі і інш.

Крок 4.

Пасля падрыхтоўкі дакументаў і атрымання згоды адміністрацыі месца зняволення ладзіцца працэдура рэгістрацыі шлюбу. Даведайцеся ў калоніі, што можна прынесці на рэгістрацыю, спытайце ў палітвязняволенай(ага), як яна (ён) бачыць такую працэдуру, і паспрабуйце ўлічыць усё, што магчыма. Гэта будзе вялікая падтрымка.

Таксама шлюб магчымы паміж двумя палітвязнямі ў турме.

Рэгістрацыя заключэння шлюбу з асобай, якая адбывае пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пазбаўлення волі на пэўны тэрмін, пажыццёвага пазбаўлення волі, а таксама асуджаным да смяротнага пакарання, выконваецца органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, па месцы знаходжання ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы.

Для заключэння шлюбу асобамі, якія ўзялі шлюб, падаецца сумесная заява аб рэгістрацыі. Для гэтага палітвязням неабходна звярнуцца да начальніцы(ка) калоніі з прашэннем аб уступленні ў шлюб. У прашэнні неабходна пазначыць свае дадзеныя і дадзеныя асобы, з якой(ім) хочаце заключыць шлюб.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...