Крокі, якія вы можаце зрабіць:
Крок 1.
Звярнуцца да адвакаткі(та) ці праваабарончай арганізацыі па кансультацыю і дапамогу. Яны могуць аказаць юрыдычную падтрымку і дапамагчы прыцягнуць увагу да праблемы:
- Праваабарончы цэнтр «Вясна»;
- LegalHub - падаюць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі;
- By Help - арганізацыя, якая аказвае падтрымку і дапамогу палітычным зняволеным (можна кансультавацца пра медыцынскую дапамогу);
- Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі;
- Лекары за праўду і справядлівасць – кансультуюць па медыка-сацыяльнай дапамозе пацярпелых беларусак(аў) і ажыццяўляюць праваабарончую дзейнасць у галіне правоў пацыентаў. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com.
Калі ёсць група інваліднасці, таксама можна звярнуцца ў ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» па тэлефоне +375 17 307 22 92.
Сабраць доказы парушэнняў у калоніі, такія як паказанні сведак, фатаграфіі або запісы.
Крок 2.
Звярнуцца да медыцынскіх работнікаў у калоніі і запытаць медыцынскую дапамогу.
Крок 3.
Звярнуцца ў дзяржаўныя органы, пракуратуру, каб паведаміць пра парушэнні у калоніі, наступствы для здароўя, дыягназы, даць доказы пагаршэння сітуацыі.
Важна памятаць.
Любыя дзеянні павінны быць выкананыя з захаваннем закону і правілаў калоніі, каб пазбегнуць дадатковых праблем для зняволенай(га).
Чытайце таксама:
- Як знайсці адвакатку(та) для чалавека, якую(ога) затрымалі?
- Дзе знайсці грошы на аплату адвакаткі(та)?
- Як звязацца з праваабаронцамі?