Што рабіць, калі палітзняволеная(ы) спрабавала(ў) скончыць жыццё самагубствам?

Крокі, якія вы можаце зрабіць:

Крок 1.

Паспрабуйце атрымаць максімум інфармацыі пра тое, што адбылося. Звяжыцеся з афіцыйнымі органамі, адміністрацыяй турмы, з любымі іншымі даступнымі крыніцамі. Адміністрацыя турмы павінна прыняць меры для забеспячэння бяспекі зняволенага, у тым ліку магчымае ўзмоцненае назіранне, перагляд умоў зняволення і г.д.

Крок 2.

Звяжыцеся з адвакаткай(ам) палітзняволенай(ага), якая(і) можа пракансультаваць па далейшым крокам, а таксама дапамагчы ў атрыманні інфармацыі пра бягучую сітуацыю, стан здароўя і магчымыя дзеянні.

Крок 3.

Юрыдычная дапамога: звярніцеся ў праваабарончыя арганізацыі і анлайн-сэрвіс юрыдычнай дапамогі. Яны могуць даць інфармацыю, парады, дапамагчы іншым чынам:

Крок 4.

Сітуацыя можа быць эмацыйна цяжкай. Звяртайцеся па псіхалагічную падтрымку для сябе і іншых блізкіх, калі гэта неабходна.

Крок 5.

Апублікаваць гісторыю ў сацыяльных сетках, звярнуцца ў СМІ, каб прыцягнуць да сітуацыі ўвагу грамадскасці і стварыць ціск на асоб, адказных за стан здароўя затрыманых.

Важна разумець: публікацыя гісторыі ў сацыяльных сетках, у СМІ можа не вырашыць праблему, а толькі пагоршыць становішча. Ёсць сведчанні, што пасля гэтага палітвязням у зняволенні робіцца яшчэ цяжэй.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...