Што рабіць, калі палітзняволены(ая) абвясціла(ў) галадоўку, медыцынскую забастоўку?

Крокі, якія вы можаце зрабіць:

Крок 1.

Звяжыцеся з адвакаткай(ам) палітзняволенай(ага). Яна (ён) можа пракансультаваць па далейшым крокам, а таксама дапамагчы ў атрыманні інфармацыі пра бягучую сітуацыю, стан здароўя і магчымыя дзеянні.

Крок 2.

Юрыдычная дапамога: звярніцеся ў праваабарончыя арганізацыі і анлайн-сэрвісы юрыдычнай дапамогі. Яны могуць даць інфармацыю, парады, дапамагчы іншым чынам.

Крок 3.

Таксама можна звярнуцца ў медыцынскія арганізацыі, дзе працуюць лекары і медыцынскі персанал, якія спецыялізуюцца на лячэнні людзей, што абвясцілі галадоўку або медыцынскую забастоўку, каб атрымаць кансультацыю і рэкамендацыі адносна далейшых дзеянняў.

Важна памятаць

Абвяшчэнне галадоўкі ці медыцынскай забастоўкі – гэта сур'ёзны крок, які можа негатыўна адбіцца на здароўі зняволенага, таму неабходна звярнуцца па дапамогу як мага хутчэй.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...