Калі ў палітзняволеных ёсць хранічныя захворванні і ім не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу, ёсць некалькі крокаў, якія можна зрабіць.
Крок 1.
Звярнуцца да адвакаткі(та) ці ў праваабарончую арганізацыю:
- Праваабарончы цэнтр «Вясна»;
- By Help - арганізацыя, якая аказвае падтрымку і дапамогу палітычным зняволеным (можна кансультавацца наконт медыцынскай дапамогі);
- Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі;
- Лекары за праўду і справядлівасць - кансультуюць па медыка-сацыяльнай дапамозе пацярпелых беларусаў і ажыццяўляюць праваабарончую дзейнасць у галіне правоў пацыентаў. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com.
Калі ёсць група інваліднасці, таксама можна звярнуцца ў ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» па тэлефоне +375 17 307 22 92.
Крок 2.
Звязацца з медыцынскімі арганізацыямі. Калі ў палітзняволенай(ага) ёсць хранічнае захворванне і ёй (яму) неабходная медыцынская дапамога, адвакат(ка) ці блізкія могуць звярнуцца ў медыцынскія арганізацыі, адказныя за здароўе зняволеных (медыцынскія часці пры калоніях ці шпіталі, калі палітвязняў перавялі ў шпіталь). Гэта можа ўключаць афіцыйныя запыты аб стане здароўя, неабходнасці медыцынскага ўмяшання.
Вы таксама можаце звярнуцца па гэтую інфармацыю да начальніцы(ка) калоніі ці ў Дэпартамент выканання пакаранняў (паколькі медчасці ў месцах пазбаўлення волі падпарадкоўваюцца не Міністэрству аховы здароўя, а МУС).
Крок 3.
Збіраць доказы: медыцынскія запісы, паказанні сведак, фатаграфіі і іншыя дакументы, якія могуць пацвердзіць сітуацыю. Гэта можа быць карысным у выпадку прад'яўлення абвінавачанняў ці правядзенні расследавання.
Крок 4.
Зварот у СМІ. Публічная ўвага да сітуацыі можа аказаць ціск на адказных і садзейнічаць аказанню неабходнай медыцынскай дапамогі затрыманаму.
Важна разумець: публікацыя гісторыі ў сацыяльных сетках, у СМІ можа не вырашыць праблему, а толькі пагоршыць становішча. Ёсць сведчанні, што пасля гэтага палітвязням у зняволенні робіцца яшчэ цяжэй.
У выпадку надзвычайнай сітуацыі трэба дзейнічаць з асцярожнасцю, каб гарантаваць бяспеку людзям з інваліднасцю.
Важна дзейнічаць у адпаведнасці з законамі і нормамі, каб забяспечыць абарону затрыманага з хранічным захворваннем.
Чытайце таксама:
- Як знайсці адвакатку(та) для чалавека, якую(ога) затрымалі?
- Што можна перадаваць у калонію ці турму?
- Што можна перадаваць у СІЗА?
- Як звязацца з праваабаронцамі?