Што рабіць, калі палітзняволены(ая) трапіла(ў) у шпіталь?

Крокі, якія вы можаце зрабіць:

 

Крок 1.

Паспрабуйце атрымаць максімум інфармацыі пра тое, што адбылося. Звяжыцеся з афіцыйнымі органамі, адміністрацыяй турмы, з любымі іншымі даступнымі крыніцамі. Памятайце, што запыты ў адміністрацыю шпіталя ці іншай установы аховы здароўя, куды трапіла(ў) палітзняволеная(ы), могуць рабіць толькі сваякі палітвязняў.

 

Крок 2.

Звяжыцеся з адвакаткай(ам) палітзняволенай(ага), якая(і) можа пракансультаваць па далейшым крокам, а таксама дапамагчы ў атрыманні інфармацыі пра бягучую сітуацыю, стан здароўя і магчымыя дзеянні.

 

Крок 3.

Юрыдычная дапамога: звярніцеся ў праваабарончыя арганізацыі і анлайн-сэрвісы юрыдычнай дапамогі. Яны могуць даць інфармацыю, парады, дапамагчы іншым чынам.

 

Крок 4.

Сітуацыя можа быць эмацыйна цяжкай. Звяртайцеся па псіхалагічную падтрымку для сябе і іншых блізкіх, калі гэта неабходна.

 

Важна памятаць

Пры атрыманні інфармацыі пра стан блізкай(га) зважайце на крыніцы інфармацыі. Важна атрымліваць дакладныя і пацверджаныя дадзеныя. Таксама важна дзейнічаць асцярожна і з улікам канкрэтных абставін. Юрыдычная і псіхалагічная дапамога могуць быць каштоўнымі інструментамі ў падтрымцы вашай(га) блізкай(га) ў такой складанай сітуацыі.

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...