Як дапамагчы затрыманай(аму), калі ў яе (яго) група інваліднасці?

Калі затрыманы чалавек мае групу інваліднасці і не атрымлівае неабходнай дапамогі падчас зняволення, сітуацыя патрабуе хуткага і дакладнага рэагавання.

Вось некалькі крокаў, якія можна зрабіць

 

Крок 1.

Звярнуцца да адвакаткі(та) ці ў праваабарончую арганізацыю. Пажадана адразу атрымаць дапамогу спецыялістак(аў), якія змогуць ацаніць сітуацыю, кансультаваць па правах затрыманай(га) і прыняць меры для забеспячэння яе (яго) правоў.

Калі ёсць група інваліднасці, таксама можна звярнуцца ў ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» па тэлефоне +375 17 307 22 92.

 

Крок 2.

Зрабіць афіцыйныя запыты аб стане здароўя затрыманай(ага), аказанні неабходнай медыцынскай дапамогі і іншых патрэбаў.

 

Крок 3.

Звярнуцца ў пракуратуру і Дэпартамент выканання пакарання (ДВП) МУС са скаргай на адсутнасць медыцынскай дапамогі і неналежнага абыходжання з затрыманай(ым) з групай інваліднасці.

 

Крок 4.

Збіраць доказы па сітуацыі: паказанні сведак, медыцынскія запісы, фатаграфіі і іншыя дакументы, якія могуць пацвердзіць адсутнасць неабходнай дапамогі чалавеку з інваліднасцю.

 

Крок 5.

Вы можаце апублікаваць гісторыю ў сацыяльных сетках, звярнуцца ў СМІ, каб прыцягнуць да сітуацыі ўвагу грамадскасці і стварыць ціск на асоб, адказных за стан здароўя затрыманых.

Важна разумець: публікацыя гісторыі ў сацыяльных сетках, у СМІ можа не вырашыць праблему, а толькі пагоршыць становішча. Ёсць сведчанні, што пасля гэтага палітвязням у зняволенні робіцца яшчэ цяжэй.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі трэба дзейнічаць з асцярожнасцю і пісьменна, каб гарантаваць бяспеку людзям з інваліднасцю.

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...