Як падтрымаць сябе, калі блізкія ў турме?

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

Што адбываецца з чалавекам падчас стрэсу?

У чалавека, чый блізкі апынуўся ў траўматычнай сітуацыі (зняволенні), можа ўзнікаць гнеў, боль, пакуты, раздражняльнасць, стамляльнасць, пачуццё безнадзейнасці, бессань, трывожнасць. Але ў большасці людзей, як правіла, гэтыя сімптомы праходзяць праз пэўны прамежак часу. І толькі ў нейкай часткі можа ўзнікнуць клінічны працэс.

Да якіх яшчэ прыкметаў трэба быць уважлівымі?

  • змены ў характары;
  • раздражняльнасць або прыступы гневу, якія ўзнікаюць беспадстаўна;
  • неўласцівае жаданне ізалявацца, вызваліцца ад усіх думак;
  • непажаданае з'яўленне ўстойлівых вобразаў або думак, звязаных з працай, інтэнсіўнасць якіх з цягам часу не памяншаецца;
  • цяга да неэфектыўных метадаў даць рады сітуацыі: алкаголю, псіхаактыўных рэчываў;
  • наўмыснае ператамленне, празмерная нагрузка сябе (у тым ліку працай);
  • немагчымасць выконваць бытавыя справы, працу;
  • страта канцэнтрацыі, увагі.

Важна: калі гэтыя сімптомы не праходзяць праз чатыры – шэсць тыдняў пасля падзеі, якая прычынілася да траўмы, неабходна звярнуцца да спецыяліста.

Як дапамагчы сабе?

Каб дапамагчы сабе ў сітуацыі, калі твой блізкі знаходзіцца ў зняволенні, псіхолаг прапануе некалькі спосабаў даць рады.

  1. Неабходна зафіксаваць у сабе адчуванні і паспрабаваць не супраціўляцца эмоцыям. Адчуйце іх і падзяліцеся з блізкімі, калі гэта магчыма. Усвядомце, што ненармальныя падзеі, якія адбываюцца, а не рэакцыя на іх.

Пасля гэтага больш складаны этап. Варта задумацца, як можна ўздзейнічаць на працэсы. Гэта значыць працаваць толькі на тыя мэты, якія залежаць ад вас.

  1. Напрыклад, пры сумоўі на працу гэта значыла б не ставіць сабе задачу, каб вас абавязкова ўзялі (гэта залежыць не ад вас), а паставіць за мэту прадэманстраваць свае моцныя бакі.

Гэта складаны інструмент. Таму пачаць можна з руцінных актыўнасцяў: структураваць распарадак дня, узяць у звычку займацца простымі штодзённымі заняткамі, якія звязаны з задавальненнем інтарэсаў, дапамагаюць расслабіцца ці адчуць задавальненне; сістэматычна займацца лёгкімі фізічнымі практыкаваннямі.

  1. Выкарыстоўвайце агульныя стратэгіі абстрагавання, што маюць на мэце знайсці заняткі, якія пераключаюць ваш фокус: прагулкі на прыродзе, спорт, танцы, музыка, кіно і серыялы, клопат аб іншым (напрыклад, хатняй жывёле, раслінах).

Таксама дапамогуць і падтрымаюць зносіны з сябрамі і блізкімі, іншымі сем'ямі з падобнай бядой. Галоўнае – не замыкацца ў сабе. І не саромейцеся прасіць падтрымцы.

Акрамя гэтага, можна карыстацца стратэгіяй самазаспакаення: навучыцца глыбокаму дыяфрагмальнаму дыханню (яму навучаюць на занятках па ёзе), метадам павышэння самаўсвядомленасці (так званыя тэхнікі майндфулнэс), а таксама нервова-цягліцавай рэлаксацыі паводле Джэкабсана.

 

Матэрыял падрыхтаваны на аснове серыі матэрыялаў аб псіхалагічнай дапамозе Праваабарончага цэнтру «Вясна».

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...