Як атрымаць псіхалагічную дапамогу ў Польшчы?

У арганізацыях,  якія дапамагаюць

  • ADRA Polska – інтэграцыйныя цэнтры для замежнікаў.

  • Wsparcia Mudita – інтэграцыйны пункт падтрымкі для людзей з інваліднасцю і іх сем'яў.

  • Фонд «Польскі міграцыйны форум» – дапамога замежнікам у Польшчы.

  • Unicorn – бясплатная псіхалагічная дапамога ў крызіснай сітуацыі, у тым ліку для тых, хто пацярпеў ад вайны.

  • Fundacja Ocalenie – у цэнтры дапамогі замежнікам гавораць па-расейску (і яшчэ на дзевяці мовах), прадастаўляюць розныя віды дапамогі, у тым ліку псіхалагічную.

  • Integracyjny Punkt Wsparcia Mudita – інтэграцыйны пункт падтрымкі для людзей з інваліднасцю і іх родных.

  • Яна/Ёй – ініцыятыва аказвае дапамогу беларускам унутры і за межамі краіны па пытаннях дыскрымінацыі і гвалту ў адносінах да жанчын.

  • Лекары за праўду і справядлівасць – даюць псіхалагічную падтрымку для пацярпелых ад рэжыму дарослых і дзяцей. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com.

  • Краіна для жыцця – праект псіхалагічнай дапамогі «Псіхолаг побач». Звярнуцца па дапамогу – @stranafund_psy_Bot.

Праект арыентаваны на беларусаў і беларусак, якія маюць жаданне павысіць якасць свайго жыцця, вырашыць якія-небудзь праблемы ці канфлікты. Сюды могуць звярнуцца сваякі палітвязняў; усе, хто падпаў пад рэпрэсіі з боку дзяржавы; беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы; актывісты і супрацоўнікі розных ініцыятываў і арганізацыяў.

  • Сэрвіс еЗдароўе – праект накіраваны на дапамогу людзям, якія адчуваюць недахоп медыцынскай дапамогі (у тым ліку псіхалагічнай) праз бягучую палітычную і эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі.

  • ДАВЕР – бясплатная псіхалагічная дапамога беларускам(ам) і ўкраінкам(цам). Гэта бот, які дапамагае звязаць псіхолагаў і звярнуўшыхся людзей. Калі вам патрэбна дапамога, пераходзьце па спасылцы, націскайце «Пачаць» → «Патрэбна псіхалагічная дапамога».

  • Беларускі Жаночы Фонд – прапануе бясплатную псіхалагічную дапамогу кожнай жанчыне, якая пацярпела ад палітычнага становішча ў Беларусі. Запыт афармляецца праз ліст на электронную пошту: helpline@belaruswomen.org.

 

Тэлефоны даверу і службаў псіхалагічнай дапамогі

  • Бясплатны экстраны тэлефон польскага міграцыйнага форуму (даступны на ўкраінскай і расейскай мовах, панядзелак: 16:00–20:00; пятніца: 14:00–18:00):
    669981038

  • Бясплатны тэлефон службы падтрымкі медыцынскага цэнтра Damian (магчыма расейская мова, аўторак: 8:00–13:00; серада: 17:00–20:00; пятніца: 8:00-13:00):
    225662227

  • Тэлефон экстранай службы псіхалагічнай дапамогі (па-расейсеку):
    222552202

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...