Як атрымаць псіхалагічную дапамогу ў Латвіі?

Тэлефоны даверу і службаў псіхалагічнай дапамогі

  • +37 167222922 / 127722292 – тэлефоны крызіснай лініі цэнтра «Скалбес».

  • +37 128495847 – тэлефон даверу каталіцкай царквы. Духоўныя сёстры гатовы пагаварыць з 9:00 па 21:00.

  • 116123 – кругласуткавая лінія дапамогі (мовы: расейская і ангельская).

 У арганізацыях, якія дапамагаюць

  • Краіна для жыцця – праект псіхалагічнай дапамогі «Псіхолаг побач». Звярнуцца па дапамогу – @stranafund_psy_Bot.

Праект арыентаваны на беларусаў і беларусак, якія маюць жаданне павысіць якасць свайго жыцця, вырашыць якія-небудзь праблемы ці канфлікты. Сюды могуць звярнуцца сваякі палітвязняў; усе, хто падпаў пад рэпрэсіі з боку дзяржавы; беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы; актывісты і супрацоўнікі розных ініцыятываў і арганізацыяў.

  • Лекары за праўду і справядлівасць – даюць псіхалагічную падтрымку для пацярпелых ад рэжыму дарослых і дзяцей. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com.

  • Яна/Ёй – ініцыятыва аказвае дапамогу беларускам унутры і за межамі краіны па пытаннях дыскрымінацыі і гвалту ў адносінах да жанчын.

  • Сэрвіс еЗдароўе – праект накіраваны на дапамогу людзям, якія адчуваюць недахоп медыцынскай дапамогі (у тым ліку псіхалагічнай) праз бягучую палітычную і эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі.

  • ДАВЕР – бясплатная псіхалагічная дапамога беларускам(ам) і ўкраінкам(цам). Гэта бот, які дапамагае звязаць псіхолагаў і звярнуўшыхся людзей. Калі вам патрэбна дапамога, пераходзьце па спасылцы, націскайце «Пачаць» → «Патрэбна псіхалагічная дапамога».

  • Беларускі Жаночы Фонд – прапануе бясплатную псіхалагічную дапамогу кожнай жанчыне, якая пацярпела ад палітычнага становішча ў Беларусі. Запыт афармляецца праз ліст на электронную пошту: helpline@belaruswomen.org

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...