У арганізацыях, якія дапамагаюць (анлайн)
- Краіна для жыцця – праект псіхалагічнай дапамогі «Псіхолаг побач». Звярнуцца па дапамогу – @stranafund_psy_Bot.
Праект арыентаваны на беларусаў і беларусак, якія маюць жаданне павысіць якасць свайго жыцця, вырашыць якія-небудзь праблемы ці канфлікты. Сюды могуць звярнуцца сваякі палітвязняў; усе, хто падпаў пад рэпрэсіі з боку дзяржавы; беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы; актывісты і супрацоўнікі розных ініцыятываў і арганізацыяў.
- Лекары за праўду і справядлівасць – даюць псіхалагічную падтрымку для пацярпелых ад рэжыму дарослых і дзяцей. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com.
- Яна/Ёй – ініцыятыва аказвае дапамогу беларускам унутры і за межамі краіны па пытаннях дыскрымінацыі і гвалту ў адносінах да жанчын;
- Сэрвіс еЗдароўе – праект накіраваны на дапамогу людзям, якія адчуваюць недахоп медыцынскай дапамогі (у тым ліку псіхалагічнай) праз бягучую палітычную і эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі.
- ДАВЕР – бясплатная псіхалагічная дапамога беларускам(ам) і ўкраінкам(цам). Гэта бот, які дапамагае звязаць псіхолагаў і звярнуўшыхся людзей. Калі вам патрэбна дапамога, пераходзьце па спасылцы, націскайце «Пачаць» → «Патрэбна псіхалагічная дапамога».
- Беларускі Жаночы Фонд – прапануе бясплатную псіхалагічную дапамогу кожнай жанчыне, якая пацярпела ад палітычнага становішча ў Беларусі. Запыт афармляецца праз ліст на электронную пошту: helpline@belaruswomen.org.
- Клініка Samopomoch (Віленскі цэнтр псіхічнага здароўя) – бясплатна абслугоўваюць украінак(цаў) і беларусак(аў), якія ўцяклі са сваіх краін ад вайны і рэпрэсій. Аказваюць псіхалагічную, медыцынскую дапамогу, прымаюць пацыентаў любога ўзросту і працуюць на ўкраінскай і расейскай мовах.
Адрас: Vasaros g., 5; +37067202735.
Рабочы графік: панядзелак – серада (11:00–19:00), чацвер – пятніца (8:00–16:00). - Цэнтр інфармацыі па міграцыі «Я абіраю Літву» – дае да дзесяці бясплатных кансультацый з псіхолагам. Каб запісацца на кансультацыю, напішыце ліст на psicholagas@iom.int. Коратка апішыце сваю праблему і ўкажыце найбольш прыдатны час для кансультацыі. Пасля рэгістрацыі з вамі звяжацца спецыяліст.
- Dapamoga – грамадская валанцёрская арганізацыя беларусак і беларусаў у Літве.
- Razam – фонд дапамогі беларускам і беларусам у Літве.
Можна запісацца ў групу псіхалагічнай падтрымкі альбо замовіць дапамогу псіхолага. Ёсць іншыя віды падтрымкі.
- Vilnius Healthier – віленскае бюро грамадскага здароўя.
Індывідуальныя кансультацыі псіхолага: psichologai@vvsb.lt.
Тэлефоны даверу і службаў псіхалагічнай дапамогі
- Тэлефон даверу ў Літве: 880077277 (магчыма расейская мова).
- Кругласуткавы тэлефон даверу Чырвонага Крыжа (магчыма на расейскай): 111.
- Цэнтр крызіснага кіравання: 864051555.
- Кругласуткавая псіхалагічная дапамога (магчыма на расейскай): 116123.
- Кругласуткавая лінія дапамогі крызіснага і кансультацыйнага цэнтра «Skalbes»: 67222922 або 27722292.
Чытайце таксама:
- Як атрымаць псіхалагічную дапамогу ў Беларусі?
- Як атрымаць псіхалагічную дапамогу ў Польшчы?
- Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме?
Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.