Як атрымаць псіхалагічную дапамогу ў Беларусі?

Вы можаце звярнуцца ў дзяржаўныя ўстановы, у якіх працуюць псіхалагіні і псіхолагі, і атрымаць неабходныя кансультацыі. Гэта могуць быць медыцынскія ўстановы, грамадскія арганізацыі, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтры пазашкольнай адукацыі, школы і садкі, цэнтры дапамогі залежным, рэабілітацыйныя цэнтры і інш.

 

Тэлефоны даверу і службаў псіхалагічнай дапамогі

Кругласутачная экстранная псіхалагічная дапамога дзецям і падлеткам:

+375 17 263 03 03.

Кругласутачная лінія экстранай псіхалагічнай дапамогі:

+375 17 352 44 44, +375 17 304 43 70.

Кругласутачная гарачая лінія псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім:

8 801 100 16 11.

Крызісная інфармацыйная лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту:

+375 17 317 32 32.

Гарадскі Цэнтр памежных станаў:

вул. Мендзялеева, 4, каб. № 1;

+375 17 360 12 70.

Мінскі гарадскі клінічны цэнтр псіхіятрыі і псіхатэрапіі:

вул. Бехцерава, 5;

+375 17 399 24 07 (рэгістратура).

Кругласутачная інфармацыйная дапамога людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі:

+375 17 311 00 00.

У арганізацыях, якія дапамагаюць (анлайн)

  • ДАВЕР – бясплатная псіхалагічная дапамога беларускам(ам) і ўкраінкам(цам). Гэта бот, які звязвае псіхолагаў і звярнуўшыхся людзей. Калі вам патрэбна дапамога, пераходзьце па спасылцы, націскайце «Пачаць» → «Патрэбна псіхалагічная дапамога».

  • Краіна для жыцця – праект псіхалагічнай дапамогі «Псіхолаг побач». Звярнуцца па дапамогу – @stranafund_psy_Bot.

Праект арыентаваны на беларусаў і беларусак, якія маюць жаданне павысіць якасць свайго жыцця, вырашыць якія-небудзь праблемы ці канфлікты. Сюды могуць звярнуцца сваякі палітвязняў; усе, хто падпаў пад рэпрэсіі з боку дзяржавы; беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы; актывісты і супрацоўнікі розных ініцыятываў і арганізацыяў.

  • Тэлефон даверу «Алівія» – бясплатная інфармацыйная псіхалагічная і прававая дапамога беларускім жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту.

  • Яна/Ёй – ініцыятыва аказвае дапамогу беларускам унутры і за межамі краіны па пытаннях дыскрымінацыі і гвалту ў адносінах да жанчын.

  • Лекары за праўду і справядлівасць – даюць псіхалагічную падтрымку для пацярпелых ад рэжыму дарослых і дзяцей. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com.

  • Сэрвіс еЗдароўе – праект накіраваны на дапамогу людзям, якія адчуваюць недахоп медыцынскай дапамогі (у тым ліку псіхалагічнай) праз бягучую палітычную і эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі.

  • Беларускі Жаночы Фонд – прапануе бясплатную псіхалагічную дапамогу кожнай жанчыне, якая пацярпела ад палітычнага становішча ў Беларусі. Запыт афармляецца праз ліст на электронную пошту: helpline@belaruswomen.org.

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...