Пра смерць блізкіх палітзняволенай(аму) неабходна абавязкова паведаміць, але трэба ўлічваць асаблівасці яе (яго) здароўя і ментальнага стану. Палітвязні мусяць ведаць праўду. Таксама ў вас будзе магчымасць зрабіць на пахаванні тое, пра што папросіць палітзняволеная(ы): купіць ад яе (яго) імя вянок, кветкі, сфатаграфаваць, сказаць развітальныя словы, напісаць апошні ліст, правесці іншыя рытуалы развітання, важныя для чалавека ў зняволенні.
Крок 1.
Звярнуцца да адміністрацыі турмы, калоніі, дзе знаходзіцца палітзняволеная(ы), і паведаміць пра тое, што здарылася. Таксама можаце звярнуцца да следчай(ага), калі палітзняволеная(ы) у СІЗА.
Крок 2.
Звярніцеся да адвакаткі(та) ці ў праваабарончую арганізацыю для кансультацыі аб далейшых дзеяннях. Таксама яны змогуць самі перадаць інфармацыю палітзняволенай(аму). Можна паспрабаваць атрымаць дазвол адміністрацыі турмы ці следчага камітэта на наведванне пахавання (што малаверагодна).
- Праваабарончы цэнтр «Вясна»;
- Фонд «Страна для жизни»;
- LegalHub;
- Dissidentby;
- Беларускі Жаночы Фонд (пісаць на helpline@belaruswomen.org).
Крок 3.
Калі вы знаходзіцеся за мяжой, звярніцеся па дапамогу да юрыстак(аў) або адвакатак(аў), каб атрымаць рэкамендацыі аб далейшых дзеяннях.
Чытайце таксама:
- Што можна перадаваць у калонію/турму?
- Што можна перадаваць у СІЗА?
- Як дапамагчы палітвязням, калі адмовіліся дапамагаць сваякі?