Рэкамендацыі, якія можна выкарыстаць:
Крок 1.
Калі вы едзеце ў калонію ці турму для перадачы або спаткання, вам трэба ўлічыць абмежаванні і правілы, звязаныя з наведваннем устаноў: час і дзень прыёму, правілы наведвання.
Крок 2.
Абярыце месцазнаходжанне начлегу, якое будзе зручна для наведвання ўстановы. Улічыце час і адлегласць да месца прызначэння. Важна, што ад самай раніцы выстройваецца чарга, паколькі шмат сем'яў могуць у гэты дзень несці перадачы, і можна не паспець. Таму трэба прыходзіць загадзя.
Крок 3.
Разгледзьце варыянт пошуку гатэля ці іншага месца для начлегу ў найбліжэйшым населеным пункце.
Крок 4.
Замоўце нумар загадзя. Удакладніце час прыбыцця і засялення. Удакладніце ўмовы адмены замовы, калі ёсць верагоднасць, што планы могуць змяніцца.
Крок 5.
Падрыхтуйце дакументы, якія могуць спатрэбіцца падчас засялення (пашпарт, іншае пасведчанне асобы).
Крок 6.
Перад паездкай пераканайцеся, што ў вас ёсць пацвярджэнне замовы і ўсе ўмовы для засялення.
Крок 7.
Калі вы абмежаваныя фінансава, можна пашукаць варыянты бясплатнага размяшчэння ў сяброў, родных.
Можна знайсці варыянты ў спецыяльных групах падтрымкі ў сацсетках. Вы можаце кааперавацца з іншымі сваякамі, пытацца ў чатах калоній. Не бойцеся прасіць аб дапамозе.
Чытайце таксама:
- Што можна перадаваць у калонію/турму?
- Што можна перадаваць у СІЗА?
- Як дапамагчы палітвязням, калі адмовіліся дапамагаць сваякі?