У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
Што такое ШІЗА?
Штрафны ізалятар (ШІЗА) у калоніях падобны да звычайнай турэмнай камеры, дзе «шконка» (ложак) адшпільваецца толькі ўночы, з 21:00 да 5:00. Ніякіх асабістых рэчаў браць з сабой нельга, толькі туалетную паперу, мыла, маленькі ручнік, зубную пасту і шчотку.
Што забаронена ў ШІЗА?
Зняволеным у ШІЗА забараняюцца працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні, тэлефонныя размовы, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм відэасувязі, набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, атрыманне пасылак, перадач, бандэроляў і дробных пакетаў, адпраўленне і атрыманне лістоў, карыстанне настольнымі гульнямі і курэнне. Пасцельныя прылады ім таксама не выдаюцца, на шпацыры іх не выводзяць (згодна з п. 1 арт. 114 Крымінальна-выканаўчага кодэкса).
Пры пераводзе ў ізалятар зняволеным выдаюць спецыяльнае адзенне, на якім вялізнымі літарамі напісана «ШІЗА».
Тэрмін утрымання ў ШІЗА
Максімальны тэрмін змашчэння ў ізалятар – 10 сутак. Каб утрымліваць палітвязняў там як мага даўжэй, адміністрацыя складае некалькі пратаколаў запар.
Як дапамагчы сваім блізкім, якія апынуліся ў ШІЗА?
Крок 1.
Калі ёсць магчымасць, даведайцеся падрабязнасці, прычыны і ўмовы змяшчэння палітвязняў у ШІЗА.
Крок 2.
Калі лічыце, што змяшчэнне ў карцэр або ШІЗА было праведзена незаконна або без уважлівых прычын, звярніцеся па дапамогу да адвакатак(аў) або арганізацый, якія займаюцца правамі чалавека. Яны дапамогуць ацаніць сітуацыю і пракансультуюць.
Крок 3.
Калі палітзняволеную(ага) змясцілі ў ШІЗА праз стан псіхічнага здароўя, рэкамендуецца звярнуцца да медыцынскіх адмыслоўцаў для ацэнкі яе (яго) стану:
- By Help – арганізацыя, якая аказвае падтрымку і дапамогу палітычным зняволеным (можна кансультавацца пра медыцынскую дапамогу);
- Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі;
- Лекары за праўду і справядлівасць – кансультуюць па медыка-сацыяльнай дапамозе пацярпелых беларусаў і ажыццяўляюць праваабарончую дзейнасць у галіне правоў пацыентаў. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com.
Крок 4.
Інфармуйце грамадскасць пра тое, што здарылася, выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі, СМІ і іншыя платформы.
Пры гэтым важна разумець, што прыцягненне ўвагі да палітвязняў можа наадварот пагоршыць іх становішча, прывесці да паўторнага пераследу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Важна ведаць
Дзейнічайце асцярожна і з улікам канкрэтнай сітуацыі. Калі вы занепакоеныя ўмовамі ўтрымання палітвязняў, юрыдычная дапамога і падтрымка арганізацый па правах чалавека могуць быць важнымі крокамі для абароны іх правоў і бяспекі.
Чытайце таксама:
- Што можна перадаваць у калонію/турму?
- Што можна перадаваць у СІЗА?
- Што рабіць: вядома пра факты катаванняў, гвалт у дачыненні да палітвязняў
- Як дапамагчы палітвязням, калі адмовіліся дапамагаць сваякі?