Што рабіць: вядома пра факты катаванняў, гвалту у дачыненні да палітвязняў

Калі вы даведаліся пра факты катаванняў і гвалту ў дачыненні да палітвязняў у Беларусі, то:

Крок 1.

Звярніцеся па дапамогу да адвакатак(ў), юрыстак(ў), у праваабарончыя арганізацыі. Яны змогуць дапамагчы ў складанні скаргаў і зваротаў у дзяржаўныя органы, прапануюць розныя варыянты дзеянняў:

Крок 2.

Таксама вы можаце звярнуцца ў СМІ. Пры гэтым важна разумець, што прыцягненне ўвагі да палітвязня можа наадварот пагоршыць становішча, прывесці да паўторнага пераследу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).

Крок 3.

Вы можаце захоўваць доказы і факты гвалту, каб выкарыстоўваць іх у далейшым у рамках прававых працэдур.

Важна памятаць

Гвалт і катаванні з'яўляюцца злачынствамі супраць чалавечнасці і не павінны заставацца беспакаранымі. У выпадку ўзнікнення падобнай сітуацыі варта неадкладна звяртацца па дапамогу да кваліфікаваных спецыялістак(аў) і юрыдычных арганізацыяў.

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...