Калі заблакаваныя магчымасці сувязі з палітзняволенай(ым) у Беларусі, можна звярнуцца да праваабарончых арганізацый ці юрыстаў, якія дапамогуць знайсці спосабы сувязі або атрымаць дазвол на наведванне:
- Праваабарончы цэнтр «Вясна»;
- Фонд «Краіна для жыцця»;
- LegalHub;
- Dissidentby;
- Беларускі Жаночы Фонд (пісаць на helpline@belaruswomen.org).
Калі заблакаваныя пасылкі, варта ўдакладніць прычыну блакіроўкі і паспрабаваць вырашыць праблему ў супрацоўніцтве з арганізацыямі, якія займаюцца абаронай правоў зняволеных.
Мы рэкамендуем інфармаваць праваабаронцаў. Гэта можна рабіць і не публічна. Пры размяшчэнні гісторыі ў СМІ важна разумець, што прыцягненне ўвагі да палітвязняў можа наадварот пагоршыць іх становішча, прывесці да паўторнага пераследу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Чытайце таксама:
- Што можна перадаваць у калонію/турму?
- Як пакласці грошы палітвязням на рахунак?
- Што можна перадаваць у СІЗА?