Як дапамагчы палітвязням-вернікам?

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

Што могуць дазволіць у СІЗА/турме?

Па ўзгадненні з адміністрацыяй вернікам можна перадаваць прадметы рэлігійнага культу: іконы, ружанец, малітоўнік. У некаторых калоніях дзейнічае турэмная царква, ёсць пасада турэмнага святара ў СІЗА, турэмныя малельныя пакоі.

 

Што рабіць, калі адмаўляюць у доступе да святара, ксяндза і інш.?

Калі вернікам-палітвязням адмаўляюць у доступе да святара, ксяндза, пастара ці рэлігійных рытуалаў, існуе шэраг крокаў, якія можна зрабіць для дапамогі.

 

Крок 1.

Паведамце адвакатцы(ту), і яна (ён) зможа звярнуцца да кампетэнтных органаў, каб запытаць доступ да рэлігійных дзеячаў і рытуальных прадметаў.

 

Крок 2.

Паспрабуйце ўсталяваць кантакт з прадстаўніцамі(камі) адпаведнай рэлігійнай супольнасці, такімі як святары, ксяндзы, пастары ці іншыя духоўныя лідэры. Яны могуць быць гатовыя даць духоўную падтрымку палітвязням, нават калі яны не маюць непасрэднага доступу да іх у месцах няволі.

 

Крок 3.

Звяжыцеся з адміністрацыяй пенітэнцыярнай установы і ўдакладніце, ці ёсць механізмы для забеспячэння рэлігійных патрэбаў затрыманых. Яны могуць мець правілы і працэдуры для доступу да духоўных лідэраў або правядзення рэлігійных рытуалаў.

 

Крок 4.

Калі ўзнікаюць цяжкасці з забеспячэннем доступу да рэлігійных паслуг, збярыце доказы рэлігійных перакананняў затрыманай(ага). Гэта можа ўключаць пісьмовыя заявы, пасведчанні аб сяброўстве ў рэлігійнай абшчыне і іншыя пацверджанні.

 

Крок 5.

Звярніцеся да рэлігійных арганізацый і суполак, якія аказваюць духоўную падтрымку зняволеным. Яны могуць даць рэкамендацыі ці дапамогу ў сітуацыі.

Хрысціянская візія – група, у якую ўваходзяць прадстаўніцы(кі) розных канфесій, што займаюцца маніторынгам пераследаў на падставах, звязаных з рэлігіяй, і падтрымкай. Да іх можна звярнуцца праз чат-бот у Telegram.

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...