У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
Што адпраўляць у лістах?
«Майстэрня паштовак салідарнасці» раіць адпраўляць палітвязням яркія паштоўкі, дасылаць пазнавальныя факты і вершы нейтральнага зместу.
Яшчэ некалькі рэкамендацый. Абярыце паштовую марку з незвычайным малюнкам і апырскайце ліст парфумай. У канверце, акрамя вашага адпраўлення, могуць быць яшчэ два ўкладанні, напрыклад чыстыя канверт і паштоўка.
Важна ведаць
У нейкі момант лісты могуць перастаць перадаваць палітвязням. У такім разе вы можаце пачаць пісаць лісты родным і блізкім палітвязняў. Так, напрыклад, можна падтрымаць жонку, мужа, маці ці тату, дзяцей палітвязняў. А яны, у сваю чаргу, змогуць перадаць вашыя словы падтрымкі пры асабістай сустрэчы з палітзняволенай(аму) ці падчас званка.
Чаго не варта згадваць у лісце?
Па досведзе родных палітвязняў у лісце не варта згадваць:
- пра крымінальную справу, па якой сядзіць чалавек, і пра іншых фігурантаў гэтай справы (нават калі гэта сваякі зняволеных);
- пра стан здароўя іншых зняволеных і сваякоў, якія на волі;
- адкрыта абмяркоўваць умовы ўтрымання, узаемаадносіны з адміністрацыяй і іншымі палітвязнямі;
- пераказваць навіны Беларусі і свету, асабліва калі яны датычацца палітыкі, вайны ці эканомікі.
- канкрэтныя скаргі. Скардзіцца можна абстрактна: «мне кепска», «мне цяжка», «я стамілася(ўся)» і г.д. Не спрабуйце выведаць нейкіх дэталяў.
Меркаванні аб тым, ці варта маляваць у лістах смайлікі, сэрцайкі, незакрытыя дужкі, адрозніваюцца. Некалькі сваякоў палітвязняў лічаць, што цэнзар можа расцаніць такія знакі як тайнапіс.
Каардынатарка «Майстэрні паштовак салідарнасці» рэкамендуе пазбягаць абрэвіятур, замежных словаў і мудрагелістых метафар.
Пра што можна напісаць у лісце?
- Лепш пачынаць перапіску з палітвязнямі так, быццам вы ведаеце адзін аднаго ці калісьці бачыліся, і не выкарыстоўваць фразу «мы не знаёмыя, але…».
- Самая бяскрыўдная тэма, з якой можна пачаць ліст, – надвор'е. Недзе ў сярэдзіне ліста можна ўставіць нешта больш-менш важнае, каб заблытаць цэнзара. Ну і пісаць больш агульнымі фразамі.
- Можна пісаць пра дзяцей: што з імі адбываецца, як вучацца, чым цікавяцца; агульныя моманты: пра надвор'е, прыроду, «як справы» і г.д.
Арганізацыі, якія дапамагаюць і займаюцца лістамі для палітвязняў
- Politzek.me;
- Dissidentbycom;
- Письма.бел;
- Майстэрня паштовак салідарнасці;
- Служба прыёму тэлеграм РУП «Белтэлекам»: кароткі нумар 166 з гарадскога тэлефона з 08:00 да 20:00 (аплата спаганяецца па тарыфах на паслугі тэлеграфнай сувязі і дадаткова спаганяецца сума за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння).
- Чытайце таксама:
- Як дапамагчы палітвязням, калі адмовіліся дапамагаць сваякі?
- Як пакласці грошы палітвязням на рахунак?
- Што можна перадаваць у СІЗА?