Як дапамагчы палітвязням, калі ім адмовіліся дапамагаць сваякі?

Рэкамендацыі па дапамозе палітвязням

Дапамагчы чалавеку без сваякоў можна толькі ў СІЗА, у іншых месцах зняволення трэба прадастаўляць пашпарт для доказу сваяцтва або неабходна прысутнасць родзіча.

Калі сваякі адмовіліся дапамагаць палітзняволенай(аму) у Беларусі, можна разгледзець наступныя варыянты дапамогі.

Крок 1.

Звярніцеся ў некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца дапамогай палітвязням і іх сем'ям. Гэтыя арганізацыі могуць прадставіць інфармацыю аб прававых і медыцынскіх пытаннях, звязаных з палітвязнямі, а таксама арганізаваць фінансавую дапамогу:

  • Фонд «Краіна для жыцця» – створаны для дапамогі беларускім палітвязням. Аказваюць падтрымку сем'ям палітвязняў. А іх праграма салідарнасці «Сябар сям'і» прапануе ўзяць пад апеку адну з сем'яў палітычных зняволеных;
  • By Help – арганізацыя, якая аказвае падтрымку і дапамогу палітычным зняволеным;
  • Politzek.me – платформа абароны правоў і інтарэсаў беларускіх палітычных зняволеных. Таксама падтрымліваюць іх сем'і (у тым ліку фінансава);
  • «Палітвязынка» – расказвае пра палітвязняў-жанчын, адпраўляе ім пасылкі ў турмы і дапамагае беларускам, якія вызваліліся пасля палітычных арыштаў;
  • Dissidentbycom – збірае на перадачы і пераводы палітвязням, а таксама на дапамогу іх сем'ям;
  • LegalHub – даюць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі;
  • INEEDHELPBY – закупляе харчовыя кошыкі для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі;
  • Лекары за праўду і справядлівасць – кансультуюць па медыка-сацыяльнай дапамозе пацярпелых беларусак і беларусаў, ажыццяўляюць праваабарончую дзейнасць у галіне правоў пацыентаў. Просяць звязвацца з імі праз электронную пошту: doctorsby.com@gmail.com;
  • Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі – падтрымліваюць і адукоўваюць рэпрэсаваных медыкаў і пацыентаў.

Крок 2.

Стварыце анлайн-кампанію для збору сродкаў на дапамогу палітвязням. Існуе мноства анлайн-платформаў для збору ахвяраванняў, якія могуць дапамагчы сабраць неабходную суму для дапамогі палітзняволенай(аму):

  • Digital Solidarity – мабільная праграма, у якой сабраны правераныя фонды, зборы і ініцыятывы, што дзейнічаюць у інтарэсах перамен у Беларусі;
  • «Новая Беларусь» – у мабільнай праграме сабраны фонды і ініцыятывы, якія дапамагаюць беларускам і беларусам;
  • BYSOL – арганізоўвае агульныя і індывідуальныя зборы пад кожную сям'ю або палітвязня, які вызваліўся.

Крок 3.

Вы можаце распаўсюджваць інфармацыю пра лёс палітзняволенай(ага) ў сацыяльных сетках, СМІ і іншых каналах. Гэта можа прыцягнуць увагу да праблемы палітвязняў і мабілізаваць грамадскасць на падтрымку. Пры гэтым важна разумець, што распаўсюджванне звестак пра палітзняволеных можа наадварот пагоршыць іх становішча, прывесці да паўторнага пераследу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).

Важна памятаць

Дапамагчы палітвязням не проста. Таксама будзьце асцярожныя пры выбары спосабу дапамогі, тут варта ўлічваць прававыя і этычныя аспекты, пераканацца ў бяспецы палітзняволенай(ага) і тых, хто дапамагае ёй (яму).

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...