Што можна перадаваць у калонію/турму?

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

Правілы перадачы

Перадаваць перадачу і высылаць пасылкі ці бандэролі могуць толькі блізкія родзічы ці тыя, на каго падпісаны дазвол. Калі вы перадаяце медыцынскую перадачу, вам неабходна прыкладваць медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць лячэнне, рэцэпты, прызначэнні (рэкамендацыі) лекараў.

Заяву на перадачу, пасылку ці бандэроль пісаць трэба ў адным экзэмпляры.

Калі вы адпраўляеце пасылку, то яна павінна быць суцэльнай (трэба склеіць скрынкі, мяшкі і пакеты ў адное).

Што пры сабе мець:

Арыгіналы пашпарта і ўсіх дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцтва.

Перадачы па прыбыцці ў калонію (каранцін)

  • Па прыбыцці ў папраўчую калонію асуджаныя на два тыдні змяшчаюцца на каранцін: яны жывуць у асобным памяшканні, могуць выходзіць на свежае паветра.
  • На час каранціну асуджаным можна перадаваць толькі каранцінную перадачу (да 10 кг), расход грошай – дзве базавыя велічыні.
  • Пасля этапу асуджаным пакідаюць камплект бялізны, выдаюць форму і боты. Рэчы, якія былі з сабой, але якімі нельга карыстацца ў калоніі, трапляюць на склад. Родзічы самастойна забіраюць іх са склада праз адпаведную заяву. Сярод «забароненых» рэчаў могуць быць лісты і адзенне розных колераў (у калоніі дазволена толькі чорнае).

Важна памятаць

Падчас этапу ў калонію чалавека ўвесь шлях будуць весці ў кайданках, пры гэтым яна (ён) сам(а) павінна(ен) несці свае рэчы. Каб аблегчыць этап, пасля прысуду і да апеляцыі лепш не перадаваць шмат рэчаў.

Колькасць перадач у залежнасці ад рэжыму

У Крымінальна-выканаўчым кодэксе дакладна прапісана, колькі разоў у год асуджаныя маюць права атрымліваць перадачы.

У папраўчай калоніі

  • Калонія агульнага рэжыму: зняволеныя маюць права атрымліваць чатыры пасылкі або перадачы і дзве бандэролі або два дробныя пакеты на працягу года (не часцей за адзін раз у тры месяцы).

Зняволеным, якіх перавялі на палепшаныя ўмовы ўтрымання, дазваляецца дадаткова атрымліваць дзве пасылкі ці перадачы і тры бандэролі ці два дробныя пакеты на працягу года.

  • Калонія ўзмоцненага рэжыму: зняволеныя маюць права атрымліваць тры пасылкі або перадачы і дзве бандэролі або два дробныя пакеты на працягу года (не часцей за адзін раз у чатыры месяцы).

Зняволеным, якіх перавялі на палепшаныя ўмовы ўтрымання, дазваляецца дадаткова атрымліваць дзве пасылкі ці перадачы і тры бандэролі ці два дробныя пакеты на працягу года.

  • Калонія строгага рэжыму: зняволеныя маюць права атрымліваць дзве пасылкі або перадачы і дзе бандэролі або два дробныя пакеты на працягу года (раз у паўгода).

Зняволеным, якіх перавялі на палепшаныя ўмовы ўтрымання, дазваляецца дадаткова атрымліваць адну пасылку ці перадачу і дзве бандэролі ці два дробныя пакеты на працягу года.

  • Выхаваўчая калонія: зняволеным дазволена атрымліваць восем пасылак або перадач і дзве бандэролі ці два дробныя пакеты на працягу года.

Зняволеным, якіх перавялі на палепшаныя ўмовы ўтрымання, дазваляецца дадаткова атрымліваць чатыры пасылкі ці перадачы на працягу года.

  • У турме: асуджаным, якія адбываюць пакаранне на агульным рэжыме, дазволена атрымліваць адну пасылку або перадачу і дзве бандэролі або два дробныя пакеты на працягу года. На строгім рэжыме дазволена атрымліваць адну бандэроль ці адзі дробны пакет на працягу года;

Як перадаць рэчавую перадачу ў калонію?

Правілы перадачы

  • Асуджаным даюцца пасцельныя прылады, а таксама яны забяспечваюцца адзеннем, бялізнай па сезоне, абуткам і сродкамі асабістай гігіены.
  • Рэчавая перадача дазволена асуджаным адзін раз у год да 50 кг (незалежна ад рэжыму). Яе лепш перадаваць бліжэй да восені-зімы, калі зняволеным патрэбныя цёплыя рэчы.
  • У папраўчай калоніі шнуркі і рэмні дазволены. Боты ў калоніі павінны быць толькі вызначанага ўзору: без супінатару і металічных уставак (пасуе: фірма «Марка», артыкул 47165).

Спіс для рэчавай перадачы

Рэчавую перадачу можна перадаваць раз у год.

Дадзены спіс складзены на прыкладзе ліста ад палітвязняволенай(ага), якая(і) адбывае пакаранне ў ВК № 15:

  • нататнікі;
  • электрабрытва;
  • адзенне (цёмных колераў);
  • ручнік (чорны, сіні ці шэры);
  • цёплыя вусцілкі для абутку;
  • мыла;
  • шампунь (гель для душа нельга);
  • пральны парашок;
  • кіпяцільнік (500 Вт);
  • зубная нітка;
  • гумовыя панотофлі;
  • крэм да і пасля галення;
  • крэм для твару;
  • некалькі зубных шчотак;
  • зубная паста;
  • шчотка і крэм (чорны) для абутку;
  • электронны гадзіннік (неметалічны);
  • пачак паперы А4;
  • шарыкавыя асадкі;
  • тонкі шалік;
  • рэмень;
  • чорныя красоўкі (падэшва таксама чорная) без шнуркоў;
  • драўляныя або пластыкавыя вешалкі (моцныя);
  • прасціна і навалачкі белыя (як у шпіталх);
  • пластыкавыя кубкі трох памераў (0,3 л, 0,5 л, 1 л ці 1,1 л).

Перадача да 50 кг мусіць змясціцца ў адну скрынку ці ў адзін мяшок.

 

Дзе набыць адзенне для калоніі?

Па парадах родных асуджаных адзенне можна набыць у дзвюх крамах:

У чым палітвязням захоўваць рэчы?

Памятайце, што палітвязням трэба недзе захоўваць свае рэчы, а таксама перавозіць іх падчас этапу. Родзічы зняволеных, якія сутыкнуліся з такой праблемай, раяць набываць вялікую торбу ў клетку (купіць можна на рынку, але яе варта адштабнаваць для ўмацавання).

Арганізацыі, якія дапамагаюць з перадачамі для палітвязняў

  • Фонд «Краіна для жыцця» – аказвае дапамогу палітвязням і іх сем'ям;
  • Politzek.me – збірае сродкі на аплату адвакатаў і перадач;
  • Dissidentby – збірае на перадачы і пераводы палітвязням, а таксама на дапамогу іх сем'ям;
  • BY_HELP – дапамагае рэпрэсаваным і сем'ям грашыма;
  • INeedHelpBY – ініцыятыва дапамагае прадуктамі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій і знаходзіцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі.

Матэрыял падрыхтаваны на падставе Практычнага дапаможніка па перадачах для зняволеных Праваабарончага цэнтру ​​«Вясна».

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...