Што можна перадаваць у ІЧУ/ЦІП?

У гэтым артыкуле вы знойдзеце:

Хто і ў які час можа перадаць перадачу?

Перадаць перадачу ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) і цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) могуць толькі родныя з прад'яўленнем пашпарта: маці, бацька, сястра, брат, муж, жонка, дзеці, дзядуля, бабуля.

Калі няма магчымасці зрабіць перадачу блізкім родным, спрабуйце праз стрыечных братоў і сясцёр, з аднолькавым прозвішчам або імем па бацьку. У крайнім выпадку праз знаёмых або сацсеткі можна шукаць аднафамільцаў.

Важна ведаць: на жаль, ёсць практыка, што перадачы могуць не прыняць, альбо прыняць, але не аддаць. Таму рэкамендуецца ўдакладняць праз адвакатак(аў), ці атрымала(аў) палітзняволеная(ы) вашую перадачу. Калі ж не, то можна спрабаваць рабіць запыты ў адміністрацыю і ўдакладняць, на якой падставе пасылка не была перададзеная чалавеку.

Час прыёму:

Чаго нельга перадаваць у ІЧУ?

У ІЧУ для затрыманых па адміністрацыйных артыкулах не прымаюць:

  • асадак, алоўкаў (маркераў, фламастараў і г.д.);
  • малочкі/кісламалочкі, гарбаты, кавы, цукру, спецый;
  • сыру (перадавалі толькі вэнджаны);
  • цыгарэтаў;
  • запальнчічак і запалак;
  • брытваў
  • нататнікаў на кольцах;
  • грабенчыкаў з металічнымі зубцамі.

Чаго нельга перадаваць у ЦІП?

У ЦІП для затрыманых па адміністрацыйных артыкулах не прымаюць:

  • садавіны;
  • гародніны;
  • малочкі і кісламалочкі, гарбаты, кавы, цукру, спецый;
  • сыру;
  • усіх вадкасцяў ў непразрыстых бутэльках і шкле; сокі могуць папрасіць пераліць з тэтрапака наўпрост на месцы ў пластыкавую бутэльку.

Што можна перадаваць у ІЧУ і ЦІП?

Прадметы гігіены і адзенне:

● туалетная папера;

● зубная паста, зубная шчотка;

● мыла (можна парэзаць на некалькі частак, каб дзяліцца або скараціць вагу перадачы);

● маленькі ручнік;

● вільготныя сурвэткі;

● папяровыя сурвэткі;

● гель-душ, шампунь;

● дэзадарант (не спрэй, не шкло);

● гігіенічныя пракладкі, тампоны;

● шкарпэткі, трусы;

● пластмасавы грабенчык, гумка для валасоў;

● адзенне і абутак па сезоне (усё павінна быць без шнуркоў);

● сшыткі, канверты, кнігі, часопісы, сканворды;

● стрыжні, асадкі шарыкавыя ў празрыстым корпусе, алоўкі і размалёўкі.

 

Ежа і напоі:

● печыва, вафлі, цукеркі, шакалад (без абгортак), хлебабулачныя вырабы;

● сухафрукты (без костачак) і арэхі;

● вэнджаныя каўбасы, мяса і сала (якое не хутка псуецца);

● вада, сокі, чай у пакеціках, кава растваральная 3 у 1;

● цыгарэты, запалкі (перасыпаць з пачка ў пакет).

Усе прадукты харчавання мусяць быць з тэрмінам прыдатнасці або датай пакупкі. Для вызначэння гэтых тэрмінаў, перасыпаючы ў празрысты пакет, пакладзіце і упакоўку або бірку з датамі.

Усе прадукты харчавання, што былі прынятыя ў перадачы або паступілі ў пасылцы, да ўручэння іх зняволеным падвяргаюцца дагляду.

Хлебабулачныя, рыбныя і каўбасныя вырабы разразаюцца на некалькі частак. Вадкія прадукты пераліваюцца, кансервы адкрываюцца і перакладаюцца ў іншы посуд. Сыпкія прадукты харчавання (цукар) перасыпаюцца. Цукеркі, вафлі, печыва прымаюцца толькі ў разгорнутым выглядзе, без абгортак. Пачкі з цыгарэтамі, папяросамі, тытунём адкрываюцца і перадаюцца россыпам у пакеце. Пры гэтым прадукты харчавання не павінны страціць сваіх спажывецкіх якасцяў.

Абавязкова праверце тэрмін прыдатнасці прадуктаў. Вазьміце фасовачныя пакеты і невялікія пластыкавыя празрыстыя ёмістасці, калі трэба пераліваць нешта на месцы.

Максімальная вага перадачы – 5 кг за адзін раз, за месяц – да 30 кг.

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...