Чым адрозніваецца пасылка ад перадачы ў СІЗА?

Пасылка

Адпраўляецца поштай. Яе перавага ў тым, што, згодна з апошняй пастановай Саўміна № 16 ад 14 студзеня 2020 года, гранічная вага пасылкі 50 кг.

Акрамя гэтага, вага пасылкі не ўлічваецца ў агульную вагу перадач (гаворка толькі пра СІЗА). Яе, як і перадачу, палітзняволенай(аму), у дачыненні да якой(ога) прысуд яшчэ не вынесены ці не набыў моц, можа дасылаць любы чалавек. Колькасць пасылак не абмежаваная.

Перадача

Яе трэба перадаваць асабіста ў пэўны час згодна з раскладам СІЗА. Агульная вага перадач – 30 кг на месяц.

Некаторыя сваякі палітвязняў просяць не перадаваць без папярэджання менавіта перадачаў, каб яны мелі магчымасць перадаваць усё неабходнае самастойна, улічваючы абмежаванні па вазе.

Арганізацыі, якія дапамагаюць з перадачамі для палітвязняў:

 

Фонд «Краіна для жыцця» – аказвае дапамогу палітвязням і іх сем'ям;

Politzek.me – збірае сродкі на аплату адвакатаў і перадач;

Dissidentby – збірае на перадачы і пераводы палітвязням, а таксама на дапамогу іх сем'ям;

BY_HELP – дапамагае рэпрэсаваным і сем'ям грашыма;

INeedHelpBY – ініцыятыва дапамагае прадуктамі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій і знаходзіцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі;

«Палітвязынка» – расказвае пра палітзняволеных жанчын, адпраўляе ім пасылкі ў турмы і дапамагае беларускам, якія вызваліліся пасля палітычных арыштаў.

 

Поўная версія Практычнага дапаможніка па перадачах для зняволеных ад Праваабарончага цэнтру «Вясна».

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...