Змест:
- Палітыка прыватнасці
- Якую інфармацыю мы атрымліваем ад вас?
- Што мы робім з вашай інфармацыяй?
- Ці дзелімся мы вашай інфармацыяй?
- Як мы забяспечваем бяспеку вашай інфармацыі?
Для нас вельмі важна забяспечыць высокі ўзровень лічбавай бяспекі і захаванасці дадзеных тых, хто звяртаецца да нас па дапамогу. Сайт службы «Адно Акно» створаны на аснове тэхналогій, прапанаваных платформай Zendesk. Гэтая платформа забяспечвае абарону інфармацыі:
- выкарыстоўвае шыфраванне дадзеных;
- адпавядае шэрагу міжнародных стандартаў бяспекі;
- актыўна маніторыць сваю сетку і інфраструктуру, каб выявіць і прадухіліць напады на сістэму.
Нягледзячы на тое, што платформа Zendesk вядомая сваім высокім узроўнем бяспекі, мы таксама рэкамендуем вам паклапаціцца пра вашую бяспеку самастойна, асабліва калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці маеце магчымасць наведваць Беларусь:
- не паведамляйце нам вашых персанальных дадзеных (імя, прозвішча, адрас, пашпартныя дадзеныя і г.д.);
- мы раім рэгулярна выдаляць гісторыю прагляду ў вашым браўзэры, асабліва пасля звароту да нас: гэта абароніць вас ад пагроз, звязаных з адсочваннем вашай актыўнасці;
- па магчымасці, выкарыстоўвайце VPN (Virtual Private Network): гэта дазволіць стварыць зашыфраванае злучэнне паміж вашай прыладай і сайтам службы «Адно Акно»;
- нягледзячы на тое, што вы можаце звярнуцца да нас праз сацыяльныя сеткі, мы раім выкарыстоўваць наўпроставыя спосабы звязацца з намі праз сайт (чат і званок на сайце службы «Адно Акно»), як найбольш ананімныя спосабы звароту.
Калі вы ўсё ж аддаяце перавагу звароту праз сацсеткі - мы раім вам пераходзіць па спасылках на сацсеткі, размешчаных на сайце «Адно Акно», каб пазбегнуць рызыкі звароту ў фэйкавыя боты і месэнджары.
Звяртаем вашую ўвагу - мы не адказваем за матэрыялы, спасылкі на якія ў нас размешчаны - іх крыніцы могуць быць прызнаныя экстрэмісцкімі рэсурсамі.
У выпадку, калі наш рэсурс таксама прызнаюць экстрэмісцкім - просім вас быць пільнымі пры выкарыстанні інфармацыі.
Калі вы выявіце ўразлівасць у нашай сістэме і палічыце яе небяспечнай - паведамiце нам пра гэта, мы пастараемся выправіць хібу.
Палітыка прыватнасці
«Адно Акно» абавязваецца абараняць вашую прыватнасць у Інтэрнэце. Нашыя аператаркі і супрацоўніцы(кі) ставяцца да вашай канфідэнцыйнасці гэтак жа, як да сваёй уласнай. Калі вы карыстаецеся нашым сайтам або маеце зносіны з намі, мы збіраем і захоўваем вашу некаторую асабістую інфармацыю, каб лепш дапамагчы вам.
Мы напісалі гэтую Палітыку канфідэнцыйнасці для таго, каб вы ведалі, як мы абыходзімся з гэтай інфармацыяй. Мы рэкамендуем вам надаць час яе прачытанню.
Змест:
- Якую інфармацыю мы атрымліваем ад вас?
- Што мы робім з вашай інфармацыяй?
- Ці дзелімся мы вашай інфармацыяй?
- Як мы забяспечваем бяспеку вашай інфармацыі?
Якую інфармацыю мы атрымліваем ад вас?
Мы збіраем, захоўваем і выкарыстоўваем наступную асабістую інфармацыю, якую вы непасрэдна даяце нам, калі выконваеце дзеянні на сайце або кантактуеце з дапамогай email і сацыяльных сетак.
Асабістая інфармацыя, якую мы атрымліваем ад вас:
- Інфармацыю, якую вы добраахвотна паведамляеце ў чаце на сайце пры звароце да нас;
- Ваш адрас электроннай пошты, які вы добраахвотна даяце пры звароце да нас праз чат, форму на сайце, або email;
- Ваш нікнэйм, калі вы звяртаецеся праз Тэлеграм, Інстаграм, Фэйсбук або Вайбер.
Дадаткова Zendesk збірае інфармацыю ад усіх наведвальнікаў для доступу і працы сайта:
- Тэхнічную інфармацыю аб выкарыстанні сайта, тыпе і версіі браўзэра, аперацыйнай сістэме;
- Ваш IP-адрас;
- Файлы cookie.
Што мы робім з вашай інфармацыяй?
Мы выкарыстоўваем сабраную ад вас асабістую інфармацыю каб:
- адказваць на вашыя запыты;
- мець магчымасць зваротнай сувязі з вамі;
- аналізаваць выкарыстанне сайта з дапамогай такіх інструментаў як Google Analytics і Zendesk, што дапамагае нам праверыць эфектыўнасць і функцыянальнасць нашай працы.
Ці дзелімся мы вашай інфармацыяй?
«Адно Акно» не перадае вашай асабісай інфармацыі трэцім бакам. Аднак калі вы звяртаецеся да нас праз сацыяльныя сеткі Facebook, Telegram, Instagram, Viber, то памятайце, што сацсеткі захоўваюць у сябе ўсю інфармацыю, датуль пакуль вы не запатрабуеце яе выдалення. Пры судовым звароце, у адпаведнасці з патрабаваннямі закону Літвы, мы будзем абавязаны раскрыць наяўную інфармацыю.
Як мы забяспечваем бяспеку вашай інфармацыі?
Сервер Zendesk, на якім захоўваюцца вашыя дадзеныя знаходзіцца ў ЕС. Супрацоўніцы і супрацоўнікі службы «Адно Акно» працуюць за межамі Беларусі. Да вашай інфармацыі маюць доступ усяго пяць чалавек, якія прайшлі трэнінгі па лічбавай бяспецы.
Доступ да панэлі кіравання Zendesk ажыццяўляецца праз двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Як дадатковая мера бяспекі мы не запісваем вашае аўдыё падчас анлайн-званкоў.
Мы выкарыстоўваем метады, такія як брандмаўэры і шыфраванне, для абароны вашай персанальнай інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу, змены, раскрыцця, памылковага выкарыстання або знішчэння.
Калі ў вас ёсць пытанні адносна нашай палітыкі прыватнасці - напішыце нам.