У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
- Пакрокавая інструкцыя.
- Ці можна пераводзіць сродкі людзям з «тэрарыстычнага спісу»?
- Атаварка і крамы ў калоніі.
Пакрокавая інструкцыя
Важна: грашовыя пераводы палітычным зняволеным, прысужданым да пазбаўлення волі, могуць адпраўляць толькі іх сваякі.
Да вынясення прысуду ў следчых ізалятарах (СІЗА) палітычныя вязні могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека.
Крок 1.
Звярніцеся да арганізацый, якія падтрымліваюць сем'і і палітычных зняволеных, такі як:
- Фонд «Краіна для жыцця» – аказваюць дапамогу беларускім палітвязням;
- Politzek.me – платформа абароны правоў і інтарэсаў беларускіх палітычных зняволеных; таксама падтрымліваюць іх сем'і (у тым ліку фінансава);
- Dissidentby.com – аказваюць дапамогу і падтрымку палітычным зняволеным і іх сем'ям (фінансавую і з перадачамі);
- Праваабарончы цэнтр «Вясна» і інш.
Яны даюць фінансавую, прававую, кансультацыйную падтрымку сем'ям палітычных зняволеных. Звярніцеся да гэтых арганізацый для атрымання інфармацыі пра даступныя праграмы дапамогі.
Крок 2.
Фінансавыя пераводы
Для падтрымкі зняволеных да ўступлення прысуду ў сілу (чалавек у СІЗА) любы чалавек можа зрабіць грашовы перавод праз пошту ці з беларускай карты праз інтэрнэт-банкінг. Рэквізіты для пераводаў можна знайсці на сайтах Dissidentby.com і Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Важна адзначыць, што такая магчымасць абмежавана картам іншых дзяржаў.
Крок 3.
Як заставацца ананімным
Пры пераводзе праз пошту неабавязкова ўказваць сваё імя. У адпаведнасці з законам аб абароне персанальных дадзеных вы не абавязаныя прадастаўляць свой пашпарт пры адпраўцы. Аднак для вяртання пераводу, калі палітвязень яго не атрымаў, можа спатрэбіцца прад'яўленне пашпарта.
Крок 4.
Падтрымка і салідарнасць
Калі вы пазначылі сваё імя пры пераводзе, зняволены ўбачыць, хто яго падтрымаў, і гэта будзе з'яўляцца праявай вашай салідарнасці.
Грошы, якія паступілі на асабісты рахунак зняволенага, могуць быць выкарыстаныя ім для пакупкі неабходных рэчаў або прыемных дробязяў у «атаварцы» (турэмнай краме), такіх як канверты, прадукты харчавання і інш.
Перавод сродкаў у калонію
Калі зняволенага этапірцюўь у калонію, сродкі з ягонага асабістага рахунку ў СІЗА пяройдуць на яго рахунак у калоніі. Падтрымка палітычных зняволеных перад апеляцыяй дапамагае ім адправіцца ў калонію са сродкамі на рахунку, якія можна выкарыстоўваць на асабістыя патрэбы.
Ці можна пераводзіць сродкі асобам з «тэрарыстычнага спісу»?
Асобам, унесеным у гэты спіс, забароненыя грашовыя пераводы.
Важна ведаць: калі вы захочаце зрабіць перавод чалавеку з «тэрарыстычнага спісу», да вас могуць узнікнуць пытанні за фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, як гэта было з праваабаронцай Настай Лойкай.
Атаварка і крамы ў калоніях
Трэба ўлічваць, што зняволеныя маюць магчымасць набываць тавары ў крамах унутры калоній і ўстаноў выканання пакаранняў. Тавары і прадукты харчавання, такія як гігіенічныя сродкі, макароны, кашы, прысмакі і вяршковае масла, могуць набывацца на рэгулярнай аснове.
Важна падтрымліваць сувязь з арганізацыямі і людзьмі, якія могуць даць неабходную дапамогу і кансультацыю па ўсім аспектам падтрымкі палітычных вязняў і іх сем'яў.
Чытайце таксама:
- Што можна перадаваць у калонію і турму?
- Што можна перадаваць у СІЗА?
- Дзе знайсці грошы на аплату адвакаткі(та)?