Дапамога праваабарончых арганізацый (НКА)
Аплата паслуг адвакаткі(а) залежыць ад тыпу справы і ўмоў, указаных у дамове. Звычайна адвакаткі(ты) працуюць на аснове перадаплаты ці аплаты за кожную частку працы.
Вы можаце звярнуцца па дапамогу ў Belarus Solidarity Foundation (BYSOL). Гэта фонд, створаны для аказання фінансавай дапамогі палітвязням, іх сем'ям, рэпрэсаваным. Аднак BYSOL можа дапамагчы ў аплаце адвакацкай працы толькі ў межах асабістага збору.
Куды яшчэ можна звярнуцца?
- By Help – арганізацыя, якая аказвае падтрымку і дапамогу палітычным зняволеным.
- Рэкамендуем звяртацца да праваабаронцаў, актывістаў і пытацца ў іх, дзе можна знайсці дадатковую падтрымку.
- Не саромейцеся звяртацца да вашага атачэння (сваякі, сябры, калегі і інш.) і атачэння палітычных зняволеных, бо людзі часта гатовыя дапамагчы, але могуць не ведаць, як менавіта гэта зрабіць.
Чытайце таксама:
- Як знайсці адвакатку(а) для чалавека, якога затрымалі?
- Што можна перадаваць у калонію ці турму?
- Што можна перадаваць у СІЗА?
Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.