Фонд BYSOL дапамагае з экстраным выездам тым, каму пагражае палітычна матываваны крымінальны пераслед.
Для атрымання кансультацыі па экстраным выездзе з Беларусі запоўніце форму.
Выдаткі на дакументы, квіткі, транспарт і інш. могуць даходзіць да 2000 даляраў ЗША на чалавека. Таму ёсць цэнтралізаваны збор, які дазваляе хутка рэагаваць на просьбу сям'і аб пераездзе.
Пасля таго як сем'і трапляюць на бяспечную тэрыторыю, BYSOL звязвае іх з ініцыятывамі, якія дапамагаюць адаптавацца ў новай краіне.
Разгледзім больш падрабязна варыянты і рэкамендацыі.
Пошук спосабаў легальнага выезду
- Звярніцеся да праваабарончых ініцыятыў, арганізацый і актывістак(аў), якія могуць дапамагчы вам знайсці спосабы легальнага выезду з краіны.
- Звяжыцеся з міжнароднымі арганізацыямі і пасольствамі, каб даведацца аб магчымасці атрымання экстранай візы для выезду з Беларусі легальным шляхам.
Падрыхтуйце дакументы і грошы
- Праверце тэрмін дзеяння вашых пашпартоў і іншых дакументаў (нагадваем, што для атрымання візы тэрмін дзеяння пашпарта не павінен быць старэйшым за 10 гадоў).
- Упэўніцеся, што ў вас ёсць неабходныя фінансавыя рэсурсы для выезду з Беларусі і пражывання ў іншай краіне, ці загадзя паклапаціцеся пра фінансавую падтрымку.
- Паспрабуйце аформіць «генеральную даверанасць» у натарыўса ў Беларусі на чалавека, якой(ому) вы давяраеце. З прычыны новых заканадаўчых зменаў гэта можа спатрэбіцца вам у будучыні.
Улічыце асаблівасці выезду з дзецьмі
Калі ў вас ёсць дзеці, праверце іх дакументы (пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні, медыцынскія даведкі, рэцэпты, дакументы са школы, атэстаты, дыпломы і інш.) і пераканайцеся ў наяўнасці ўсіх неабходных дазволаў для выезду. Звычайна дазвол на выезд дзяцей за межы Беларусі не патрабуецца, калі яны падарожнічаюць з адной(ым) з бацькоў, але гэта можа спатрэбіцца для атрымання візы.
Улічыце асаблівасці выезду з жывёламі
- Выезд за мяжу з жывёламі можа адрознівацца ў залежнасці ад краіны прызначэння і правіл, усталяваных у гэтай краіне. Як правіла, для выезду з хатнімі жывёламі, у тым ліку сабакмі і катамі, неабходна, каб у вашых жывёл была мікрачып-ідэнтыфікацыя або татуіроўка. Мусяць быць актуальнмі ветэрынарныя сертыфікаты і пашпарты, якія пацвярджаюць абавязковую прышчэпку супраць шаленства і іншых захворванняў. Рэкамендуецца звязацца з пасольствам краіны знаходжання або дзяржаўнымі ветэрынарнымі службамі, якія будуць афармляць дакументы, для атрымання актуальнай інфармацыі аб патрабаваннях і правілах уезду з жывёламі. Таксама інфармацыю аб патрабаваннях і ўмовах па перавозцы жывёл у грамадскім транспарце трэба ўдакладняць на сайце перавозчыка (авія, цягнік, аўтобус).
- Звярніце ўвагу, што вакцынацыя, чыпаванне могуць заняць некалькі месяцаў. Калі ў вас гэтага часу няма, папрасіце блізкіх, сябровак(оў), знаёмых, валанцёрак(аў) заняцца жывёламі, а пасля атрымання ўсіх дакументаў для выезду перадаць іх з перавозчыкам ці са знаёмымі.
Улічыце магчымыя абмежаванні і небяспекі
Калі існуе забарона на выезд і пакінуць Беларусь легальным спосабам не ўдаецца, памятайце, што тэрыторыя Расеі небяспечная з прычыны дамоўленасці краін аб узаемнай выдачы «злачынцаў» і адзінай базе міждзяржаўнага вышуку. Разгледзьце альтэрнатыўныя шляхі, кансультуйцеся са службамі эвакуацыі і актывіст(к)амі па пошуку іншых магчымасцяў.
Звярніцеся па дапамогу і кансультацыі
Не саромцеся звяртацца па дапамогу і кансультацыі да арганізацый, якія спецыялізуюцца на дапамозе сем'ям палітычных зняволеных і эвакуацыі (напрыклад, BYSOL).
Важна заставацца ў курсе зменаў у палітычным становішчы і своечасова рэагаваць на новыя акалічнасці. Збярыцеся, будзьце асцярожныя і клапаціцеся аб бяспецы сябе і вашых блізкіх у гэтай няпростай сітуацыі.
Чытайце таксама:
- Блізкую(ага) чалавека затрымалі, як знайсці?
- Як знайсці адвакатку(та) для чалавека, якую(ога) затрымалі?
- Выклікаюць у КДБ на допыт як сведку, што рабіць?