У гэтым артыкуле вы знойдзеце:
Рэкамендацыі па лічбавай бяспецы ( камп’ютэр, тэлефон, сацыяльныя сеткі)
Калі вы баіцеся, што ваш камп’ютэр або прылады могуць быць узламаныя, рэкамендуецца:
Крок 1.
Усталюйце антывіруснае праграмнае забеспячэнне і абнаўляйце яго рэгулярна.
Крок 2.
Змяніце ўсе паролі для сваіх анлайн-акаўнтаў, выкарыстоўваючы унікальныя і складаныя паролі.
Крок 3.
Абмяжуйце доступ да сваіх сацыяльных сетак, месэнджэраў і пошце толькі колам давераных асобаў.
Крок 4.
Будзьце асцярожныя пры адкрыцці электронных лістоў ад незнаёмых адпраўнікаў ці з нечаканымі ўкладаннямі.
Крок 5.
Не выдавайце асабістай інфармацыі сваёй сям'і ці блізкіх сябровак(оў), у тым ліку на допытах, «гутарках», з незнаёмымі людзьмі.
Крок 6.
Будзьце асцярожныя падчас размоваў па тэлефоне (асабліва ў публічных месцах) ці ў інтэрнэце і не паведамляйце канфідэнцыйнай інфармацыі незнаёмым людзям.
Крок 7.
Сачыце за сваімі банкаўскімі і фінансавымі транзакцыямі; звяртайцеся ў банк, калі заўважыце якія-небудзь несанкцыянаваныя аперацыі.
Крок 8.
Выдаліце ўвесь небяспечны кантэнт: падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, перапосты (нават у асабістых паведамленнях), фатаграфіі з пратэстаў і з сімволікай, палітычныя мемы, каментары, рэакцыі пад чужымі допісамі, музыку, кліпы, аплікацыі, размовы з «экстрэмісцкімі» чат-ботамі, архівы сторыс і інш. Важна ўважліва падыходзіць да кантэнту, які можа быць успрыняты як «экстрэмісцкі». Калі сумняваецеся, лепш выдаляйце. Таксама важныя дакументы і фатаграфіі можна перанесці на здымныя носьбіты і схаваць у бяспечным месцы.
Рэкамендацыі па небяспечным кантэнце:
- Пазбягайце выкарыстання абразлівых і/або правакацыйных выразаў у адрас уладаў ці палітычных фігур як у публічных чатах, на даступных старонках, пад відэа, так і ў асабістых перапісках.
- Падыходзьце з асцярожнасцю да публікацыі матэрыялаў, якія могуць выклікаць пераслед з боку ўладаў (напрыклад, пра палітвязняў, пра вайну Расеі ўва Ўкраіне, пра падтрымку дэмакратычных рухаў і інш.).
- Пазбягайце разгалошвання асабістай інфармацыі, асабліва калі яна звязана з палітычнай дзейнасцю дэмакратычных сіл (напрыклад, вы знаёмыя з Вольгай Гарбуновай і цяпер расказваеце пра гэта: такое можа быць успрынята як супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім» фармаваннем).
- Зважайце на кантэкст і ўстрымлівайцеся ад распаўсюду інфармацыі, якая можа стварыць небяспеку для актывістак(аў), палітычных зняволеных, іх блізкіх.
- Увесь час адсочвайце абнаўленні сітуацыі ў Беларусі і адаптуйце кантэнт у адпаведнасці са зменамі (сачыце за тым, якія прымаюцца законы, каго ўключаюць у «экстрэмісцкі» спіс і інш., што можа паўплываць на вашае жыццё ў краіне і жыццё вашых блізкіх).
Як выдаліць усе паведамленні з каналаў і чатаў Telegram
Абавязкова скарыстайцеся чат-ботам па выдаленні старых паведамленняў у Telegram.
- Прайдзіце па спасылцы. Так вы трапіце ў чат-бот.
- Націсніце на кнопку «Пачаць», і бот прааналізуе вашу гісторыю каментароў, пастоў у адкрытых каналах.
- На экране з'явіцца спіс чатаў і/ці каналаў, дзе засталіся вашыя каментары.
- Пераходзьце па кожнай спасылцы і выдаляйце свае каментары.
- Абавязкова выбірайце функцыю «выдаліць ва ўсіх».
Чытайце таксама:
- Блізкую(ага) чалавека затрымалі, як знайсці?
- Як знайсці адвакатку(та) для чалавека, якую(ога) затрымалі?
- Выклікаюць у КДБ на допыт як сведку, што рабіць?