Як фінансава дапамагаць сем'ям палітвязняў?

З-за мяжы на дапамогу сем'ям палітвязняў і палітвязням, якія выйшлі, можна данаціць праз розныя ініцыятывы.

Як знайсці гэтыя ініцыятывы?

Digital Solidarity – мабільная праграма, у якой сабраны правераныя фонды, зборы і ініцыятывы, якія дзейнічаюць у інтарэсах перамен у Беларусі.

«Новая Беларусь» – у мабільнай праграме сабраны фонды і ініцыятывы, якія дапамагаюць беларускам і беларусам.

Вось некаторыя фонды і ініцыятывы, якія дапамагаюць:

  • «Палітвязынка» – расказвае пра палітзняволеных жанчын, адпраўляе ім пасылкі ў турмы і дапамагае беларускам, якія выйшлі з месцаў няволі;
  • BYSOL – арганізоўвае агульныя і індывідуальныя зборы пад кожную сям'ю або палітвязня, які вызваліўся;
  • Dissidentby – збірае на перадачы і пераводы палітвязням, а таксама на дапамогу іх сем'ям. Можна выбраць аднаго або некалькіх адрасатаў (сем’яў) і стаць іх «абаронцам»;
  • Фонд «Краіна для жыцця» – тут можна ахвяраваць як на агульны збор, так і на патрэбы канкрэтнай сям'і па праекце «Сябар сям'і»;
  • Politzek.me – збірае сродкі на аплату адвакатак(ў) і перадач;
  • INEEDHELPBY – закупляе харчовыя кошыкі для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі;
  • BY_HELP – аказвае фінансавую дапамогу рэпрэсаваным і іх сем'ям.
  • «Вольныя паштоўкі» – выпускаюць мерч і паштоўкі з малюнкамі і вершамі палітвязняў. Іх можна атрымаць у абмен на данат. Пасля сродкі ідуць праекту Dissidentby для аплаты перадач палітвязням.

Важна: ні ў якім разе не выкарыстоўваць для данатаў беларускія карты.

 

Калі вы знаходзіцеся ўнутры Беларусі, рэкамендуем трымаць сувязь з блізкімі палітвязняў наўпрост, каб аказаць маральную, фінансавую, інфармацыйную дапамогу, не падвяргаючы сябе небяспецы пераследу.

 

Чытайце таксама:

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...