Шлях да cвабоды: дапаможнік па вызваленні палітзняволеных

Дапаможнік  на мове арыгінала быў прэзентаваны ў лістападзе 2023 года на панэлі па палітзняволеных, зладжанай Сусветным кангрэсам свабоды – арганізацыяй, кіраўнікамі якой з’яўляюцца вядомыя праваабаронцы Масіх Алінеджад, Леапольда Лопэз і Гары Каспараў.

«Дапаможнік напісалі венесуэльскія праваабаронцы, якія займаліся вызваленнем палітвязняў. Ён выдадзены на розных мовах свету – і цяпер ёсць і на беларускай.
Мы чуем крытыку, што дэмсілы не маюць адзінай стратэгіі ў вырашэнні праблемы палітзняволеных. Але важна разумець: нам можа дапамагчы міжнародны досвед, бо Беларусь не адзіная краіна, якая сутыкнулася з гэтым выклікам.
Таму пераклад гэтай кнігі – для ўсіх, хто ўцягнуты ў пошук рашэння: для праваабаронцаў, палітыкаў, для тых, хто арганізуе мерапрыемствы, інфакампаніі і інш.
Ён падштурхне да агульнага разумення: што мы можам яшчэ зрабіць, каб наблізіць выхад вязняў на волю. Так, ключы ад турмаў не ў нас (мы часта гаворым гэтую фразу), але гэта не павінна блакіраваць нашы дзеянні.
Спадзяюся, гэты дапаможнік натхніць людзей далучыцца да барацьбы. Навучыць, як весці публічную камунікацыю, дамаўляцца, шукаць паплечнікаў»
(Вольга Гарбунова пра значэнне гэтай працы для беларусаў).


Пераклад ажыццёўлены па ініцыятыве Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...