Як дапамагчы жывёле (сабаку, котке, іншым жывёлам), якая засталася адна ў палітзняволенай(ага)

Калі вы вырашылі паклапаціцца пра хатнюю жывёлу, за якой ніхто з родных і сваякоў палітзняволенай(ага) даглядать не здольны, то магчымы наступныя варыянты:

  1. узяць жывёлу да сабе;
  2. прапанаваць яе сваім знаёмым;
  3. даручыць чужым людзям;
  4. скарыстацца прытулкам для жывёл.

Жывёла засталася адна ў зачыненай кватэры, хаце і г.д.
Крок 1. Паспрабуйце знайсці  сваякоў, знаёмых, суседзяў, у якіх ёсць ключ. Калі нават у родных няма ключа, дамоўцеся з імі, каб яны пад’ехалі да моманту ўзлома дзвярэй.

Увага! Самастойна кватэру не адчыняць – вы такім чынам не толькі парушыце заканадаўчую норму аб недатыкальнасці жылля, але і ў выпадку вядзення следчага працэса можаце наклікаць падазрэнні.
Крок 2. Звярніцеся ў міліцыю па нумары 102 или да ўчастковага – ён можа мець інфармацыю пра час учынення ператрусу ў кватэры. Хутка знайсці яго контакты можна на старонцы.
Змест паведамлення: у кватэры цягам некалькіх дзён зачынена жывёла. Калі не вызваліць, яна загіне. Калі знойдены ключы альбо сваякі, скажыце пра гэта.
Таксама можна звярнуцца ў Асацыяцыю зоаахоўных арганізацый яны маюць досвед вырашэння аналагічных сітуацый.
Крок 3. Выраватаную жывёлу варта паказаць ветэрынару і атрымаць даведку аб стане здароўя.

Рашэнне 1. Забіраем жывёлу сабе
Крок 1. Рашэнне трэба прымаць узважна, не паддаючыся пачуццям. Належыць ацаніць свае фізічныя і матэрыяльныя мажлівасці, жыллёвыя ўмовы і г.д. Важна ўлічваць пароду і характар жывёлы.
Увага! Гаспадыні(ары) патэнцыйна небяспечных парод сабак павінны прайсці адпаведнае навучанне.
Пастарайцеся даведацца пра меркаванне палітзняволенай(га) альбо яе (яго) сваякоў пра вашае рашенне. Ці давярае яна (ён) вам свайго выхаванца? Гатовая(ы) яна (ён) разлучыцца з ўлюбёнцам назаўжды ці жадае ў далейшым вярнуць яго?
Крок 2. Вельмі пажадана скласці акт прымання-перадачы жывёлы. Калі вы дамовілся пра апеку над жывёлай, можна скарыстацца наступнай прыкладнай формай. Таксама выхаванец можа быць аформлены як падарунак – у такім выпадку ён пераходзіць у вашую ўласнасць.
Разам з жывёлай забіраем усе наяўныя дакументы.
Крок 3. Кали жывёла гэта сабака ці котка, то у трохдзённы тэрмін пасля таго, як вы іх забралі да сябе, належыць для рэгістрацыі падаць заяву ў выканкам, адміністрацыю па месцы жыхарства. Акрамя заявы прад’яўляецца пасведчанне асобы. Сабаку патэнцыйна небяспечнай пароды зарэгіструюць толькі пры наяўнасці ў яе (яго) гаспадыні(ара) даведкі аб адпаведным навучанні.
Калі жывёла засталася зусім самотнай, лічым, што яе можна зарэгістраваць як безнаглядную (аналагічна таму, як калі б вы знайшлі яе на вуліцы), патлумачыўшы пры гэтым, што гаспадыня(ар) зняволены.
Увага! Трымаць незарэгістраваных жывёл забараняецца!

У той жа тэрмін пра набыццё выхаванца неабходна давесці да ведама ветэрынарнай установы па месцы пастаяннага жыхарства.
Крок 4. Раз на квартал за сабаку, старэйщую за тры месяцы, трэба плаціць падатак. У бягучы час ён складае 11,1 руб., а за сабаку патэнцыйна небяспечнай пароды – 55,5 руб.

Рашенне 2. Прапануем выхаванца знаёмым
Крок 1. Спачатку варта пазнаёміцца з жывёлай і хоць трошкі даведацца пра ягоныя звычкі. Трэба паглядзець, якія дакументы маюцца на яго. Таксама пажадана адразу вырашыць, перадаецца выхаванец на пэўны тэрмін ці ў маёмасць.
Крок 2. Добра ўзважыць, да каго вы можаце звярнуцца з такой прапановай. Абаронцы правоў жывёлаў настойліва просяць пры перадачы выхаванца іншай асобе папярэдне ўпэўніцца, што гэты чалавек сапраўды забяспечыць яму належны догляд. Іх практыка сведчыць, што при невыкананні такой умовы жывёла мае даволі вялікі шанц апынуцца на вуліцы.
Крок 3. Пераказаць знаёмым усе звесткі, прыведзеныя ў Рашенні 1. Пакольки вы фактычна перакладаеце на их праблему, яны павінны цалкам разумець усе наступствы.
Увага! Пры Рашеннях 3 и 4, г, зн. у выпадку перадачы жывёлы  незнаёмым людзям, можа ўзнікнуць сітуацыя, калі першая(ы) гаспадыня(ар) захоча вярнуць свайго ўлюбёнца, а новыя гаспадары ўзялі таго на ўмовах уластнасці. Каб пазбегнуць канфлікту, вельмі пажадана атрымаць згоду палітзняволенай(ага) або яго родных на такія дзеянні.

Рашенне 3. Даручаем чужым людзям
Крок 1. Размясціць на даступных інфармацыйных рэсурсах аб’яву пра бязвыплатную передачу жывёлы.
Крок 2. Падчас сустрэчы (тэлефанавання) з кандыдаткай(ам) папярэдзіце яе (яго), што аддаяце выхаванца пад паспартныя дадзеныя і па дагаворы. Пры размове пастарайцеся атрымаць максімум інфармацыі, у прыватнасці:
для сябе бяруць жывёлу ці не (калі «ў падарунак» – адказ адмоўны)?
кватэра ўласная або арэнда?
ці ўсе ў сям’і згодныя?
ёсць маленькія дзеці?
ці гадавалі раней жывел і што з тымі здарылася?
згодныя яны на наведванне вамі жывёлы, перыядычнае тэлефанаванне, фотаздымкі, пытанні?

Лепей не аддаваць выхаванца першай(му), хто звярнуўся, а сабраць некалькі кандыдатур.
Крок 3. Будзьце гатовыя, калі нешта пойдзе не так, дапамагчы, а калі раптам спарэбіцца – забрать жывёлу для далейшага ўладкавання. Без гэтага маецца рызыка, што яна апынецца на вулицы, яе перададуць на эўтаназію, падораць дрэннаму чалавеку і г.д.

Рашенне 4. Перадаем у прытулак

Калі палітзняволеная(ы) (альбо родныя) не супраць на карысць свайго ўлюбёнца разлучыцца з ім назаўжды, самым лепшым выхадам з разглядаемай сітуацыі з’яўляецца передача жывёлы ў спецыялізаваны прытулак. Валанцёры дадуць яму неабходную дапамогу і знойдуць новую(ага) клапатлівую(ага) гаспадыню(ара).

Ніжей дадзены кантакты некаторых прытулкаў для жывёл у Мінску:

«ЗООшанс»: +375 29 191-10-92; 
«КиС»: +375 44 799-79-04; 
«Суперкот»: +375 44 710-33-70; 
«Кот в окошке»: +375 25 638-09-66; 
Egida.by - Дабрачынны партал аховы і правоў жывёл 

 

Чытайце таксама:

Як дапамагчы з гаспадаркай чалавеку, якога затрымалі (хата, агарод, хатняя гаспадарка, жывёлы)
Як пазнаёміцца з роднымі палітзняволеных для падтрымкі
Як дапамагчы, калі ў затрыманай(га) былі фінансавыя абавязацельствы

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...