Як дапамагчы з гаспадаркай чалавеку, якога затрымалі (хата, агарод, хатняя гаспадарка, жывёлы)

Калі палітзняволеная(ы) мае на праве ўласнасці зямельны ўчастак, у яе (яго) адсутнасць неабходна забяспечыць належны догляд за гаспадаркай. Збольшага гэта датычыцца прыватных дамоў (асабліва калі ёсць хатнія жывёлы, птушкі і г.д.). Але і пры невыкарыстанні лецішчаў могуць узнікнуць праблемы, аж да такіх надзвычайных захадаў, як іх канфіскацыя.

Разгледзім, што можна зрабіць ў такой сітуацыі.

Нашыя рэкамендацыі датычыныя ў большай ступені тых, хто вырашыў сам заняцца разглядаемай праблемай. Калі ў вас няма такой магчымасці, рабіце тое, што вам па сіле: напрыклад, шукайце валанцёраў, удзельнічайце ў нерэгулярных, сезонных работах, у частковым фінансаванні выдаткаў і г.д.

Крок 1: атрымаць доступ у зачыненыя памяшканні

Прасцей кажучы, знайсці ключы ад хаты і гаспадарчых будынкаў. Ключы могуць быць у родных, знаёмых палітзняволенай(ага). Часцяком у сельскай мясцовасці (асабліва на лецішчах) запасны камплект пакідаюць суседзям.

Канешне, лепей за ўсё атрымаць ключы ад самой(га) гаспадыні(ара). Калі раптам з’явіцца такая магчымасць, варта абавязкова ёю скарыстацца.

Калі ключы не знайшліся, магчыма проста працаваць на ўчастку, хоць гэта не зусім зручна.

Крок 2: «легалізавацца»

З практыкі вядома, што калі старонні чалавек займаецца на чужым участку гаспадарчай дзейнасцю, часцей за ўсё яму дастаткова паведаміць суседзям пра свае стасункі з уладальніцай(кам). Аднак калі вы не сваячка (сваяк) палітзняволенай(ага), мы параілі бы па магчымасці падпісаць дагавор бязвыплатнага карыстання памяшканнем. Тады ў суседзей, кіраўніцтва садовага таварыства, іншіх асоб да вас не будзе ніякіх прэтензій.

Крок 3: наладзіць кантакт з суседзямі

Бадай, самае галоўнае – стасункі з суседзями. Суседзі могуць стаць як вашымі лепшымі памочнікамі, так і крыніцай непрыемнасцяў.

Будзьце ў размове вельмі пільнымі і тактоўнымі. Унікайце спрэчных тэмаў, найбольш палітыкі. Памятайце, што для людзей у гадах асноўным сродкам масавай інфармацыі па-ранейшаму застаецца тэлебачанне – адпаведна, іхнія погляды могуць радыкальна адрознівацца ад вашых.

Калі вы здолееце паразумецца, выклікаць спагаду, то, магчыма, суседзі возьмуць частку гаспадарчага клопату на сябе. Найбольш гэта важна пры наяўнасці хатняй жывёлы, якую патрэбна штодзённа карміць, пасвіць і г.д.

Таксама ад іх можна атрымаць неабходную інфармацыю і дапамогу па бытавых пытаннях: аплата камуналкі, вываз смецця і інш.

Шаг 4: стварыць каманду

Калі палітвязень трапіў у заключэнне надоўга і, адпаведна, клопат пра ягоную маёмасць набывае регулярны характар, пастарайцеся далучыць да гэтага  як мага больш людзей.
Гэтаксама спатрэбяцца памочніцы(кі), калі вы не маеце досведу ў сельскагаспадарчых работах, даглядзе за худобай і г.д.

Увага! Хатнія жывёлы з’яўляюцца ўласнасцю гаспадыні(дара), таму самі вы іх ні прадать, ні падараваць не можаце. У крайнім выпадку дазваляецца перадать жывёлу іншай асобе пад апеку.

Неблага ўключыць у каманду кагосці з местных жыхароў, няхай нават за грошы, – яны маюць магчымасць даглядаць участак кожны дзень. Змясціце адпаведную інфармацыю на дошцы аб’яваў у самім пасёлку, садовым таварыстве.

Шаг 5: сабраць грошы

Любая гаспадарка патрабуе выдаткаў: на аплату камуналкі, на сродкі па дагляданню за раслінамі, корм для жывёл і інш.
Звяртайцеся да сяброў і знаёмых – як сваіх, так і палітзняволенай(га). Частяком людзі самі хочуць дапамагчы, але не ведаюць як.
За фінансавай падтрымкай можна таксама звярнуцца да праваабарончых арганізацый альбо пачать персанальны збор на адпаведных пляцоўках дапамогі:

BYSOL – арганізуе агульныя і індывідуальня зборы пад кожную сям’ю ці быўшых зняволеных;

GetDonate – фонд для вашых праектаў і фінансавания таго, што вам важна;

Хуткая ўзаемадапамога – пляцоўка непасрэднай дапамогі беларус(к)ам, пацярпелым з-за грамадзянскай пазіцыі.

 

Чытайце таксама:

Як дапамагчы жывёле (сабаку, котке, іншым жывёлам), якая засталася адна ў палітзняволенай(ага)
Як пазнаёміцца з роднымі палітзняволеных для падтрымкі
Як дапамагчы, калі ў затрыманай(га) былі фінансавыя абавязацельствы

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...