Калі вы жадаеце дапамагчы родным палітвязняў, але не знаёмыя з німі і не ведаеце, як іх знайсці, можна паспрабаваць адзін з наступных варыянтаў:
праз агульных знаёмых;
праз сацсеткі;
звярнуцца да праваабаронцаў;
прачытать даступныя крыніцы у СМІ;
сустрэцца асабіста падчас суда;
даведацца, хто мае права на перадачы;
напісаць ліст самой(му) палітзняволенай(му).
Увага! Даволі верагодна, што пры знаёмстве з роднымі палітвязняў вы сутыкнецеся з недаверам да вас. Пагадзіцеся, у іхняй сітуацыі падазрэнне да новых знаёмых зусім натуральнае. Стаўцеся да гэтага з разуменнем, выказвайце, калі ласка, такт і цярплівасць.
Агульныя знаёмыя
Самая спрыяльная сітуацыя, калі вы маеце агульных сяброў ці знаёмых. У такім разе вас могуць парэкамендаваць наўпрост як вартага даверу.
Магчымы варыянт «знаёмыя знаёмых» – распытайце ўсіх, каго можна.
Сацсеткі
Сацыяльныя сеткі – гэта магутны сучасны сродак пошуку малазнаёмых людзей. Тут даволі лёгка знайсці і агульных знаёмых. Но ступень даверу пры такім способе знаёмства будзе ўсё ж ніжэй, чым пры асабістым кантакце.
Праваабарончыя арганизацыі
Праваабаронцы зазвычай звязваюцца са сваякамі затрыманай(ага), каб паведаміць ім пра тое, што здарылася. Можна звярнуцца да іх, каб яны зрабіліся пасярэднікамі.
Як звязацца з праваабарончай арганизацыяй вы можаце прачытаць у асобным артыкуле на нашым сайце.
Инфармацыя ў СМІ
Збярыце праз інтэрнэт-пошук ўсю інформацыю пра палітзняволеную(ага). Часта ў такіх матэрыялах прыгадваюцца і родныя.
Суд
Нават калі суд адбываецца ў закрытым рэжыме, сваякі наведваюць яго, таму што спадзяюцца ўбачыць зняволенную(ага) ці пагаварыць з адвакатам. Таксама яны могуць выступіць у якасці прадстаўнікоў абвінавачанай(ага). У кожным разе, ёсць верагоднасць сустрэцца з імі ў будынку суда (ці каля яго) падчас судовых паседжанняў і падтрымаць іх.
Пра дату паседжання можна даведацца праз спецыяльны пошук альбо па паказаным тут тэлефонам (спасылкі працуюць толькі з Беларусі), а таксама ў праваабаронцаў.
Адміністрацыя калоніі
У калонію перадачу асуджанаму перадае сваячка (сваяк), якога ўнеслі ў асабістую справу. Калі не ўдалося адшукаць родных іншым чынам, можна паспрабаваць паслаць запыт адміністрацыі месца зняволення, праз каго можна перадаць пасылку палітвязню.
Ліст да самой(га) палітзняволенай(ага)
Лісты да палітвязня – адзін з лепшых шляхоў іх падтрымаць. Пакіньце ў лісце сваі кантакты і прапанову дапамогі родным.
Чытайце таксама:
Як дапамагчы, калі ў затрыманай(га) былі фінансавыя абавязацельствы
Як знайсці медыятарку(а) для камунікацыі з роднымі палітзняволеных, якія не жадаюць іх падтрымліваць
Як звязацца з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі прадстаўнікамі, «хроснымі» палітзняволеных для падтрымкі блізкага