Прапануем тым, хто сутыкнуўся з такой праблемай, наступныя варыянты ее вырашэння:
1) звярнуцца да работадаўцы палітзняволенай(ага);
2) зрабіцца самазанятай(ым);
3) знайсці сезонную работу;
4) аформіць дапамогу па беспрацоўю.
Звярнуцца да работадаўцы палітзняволенай(ага)
Паспрабуйце звярнуцца да работадаўцы, у якога працавала(ваў) палітзняволеная(ы). Вядомы выпадкі, калі кіраўнікі не толькі не звальнялі арыштаваную(ага) па палітычным матывам супрацоўніцу(ка), але і ў далейшым усяляк падтрымлівалі яе (яго). Магчыма, работадаўца захоча дапамагчы і вам.
Хутчэй за ўсё, вы самі не маеце той жа кваліфікацыі, што асуджаная(ы). Але калі ёсць навыкі ў галіне дзейнасці фіирмы, работадаўца мае права стварыць вакансію «пад вас». Гэтаксама ён можа даць некваліфікаваную, у тым ліку часовую, сезонную работу.
Увага! Нажаль, сёння гарантаванае канстытуцыяй права на працу ў Беларуси не заўсёды рэалізуецца на практыцы. Найбольш гэта тычыцца дзяржаўных арганізацый. Поэтому пры наяўнасці выбару не варта звяртацца з просьбай аб працаўладкаванні да іх.
Зрабіцца самазанятай(ым)
Шматлікія віды паслуг можно рабіць, не регіструючыся у якасці індывідуальнага прадпрынімальніка. У такім выпадку дастаткова выплаты адзінага падатку.
Калі вы добра фатаграфуеце, шыеце, ведаеце мовы, гэта можа зрабіцца вашай прафессіяй. А для некаторых паслуг асаблівая кваліфікацыя і не патрабуецца. У прыватнасці, для дагляду за дарослымі і дзецьмі, уборкі памяшканняў, продажу уласнай прадукцыі (у тым ліку сельскгаспадарчай), колкі дроваў і інш.
Таксама не з’яўляецца прадпрымальніцкай дзейнасцю здача жылля ў наймы (за выключэннем кароткага тэрміну). У надзвычайным выпадку можна здаць пакой, а як ёсть магчымасць пажыць, напрыклад, на лецішчы, то і кватэру цалкам.
Знайсці сезонную работу
Звычайна сезонныя работы не патрабуюць спецыяльнай кваліфікацыі. Пераважна, канешне. сезонных працаўнікоў шукаюць летам, але можна зімой, прыкладам, уладкавацца гардэробшчыцай(кам).
Вакансіі можна знайсці ў інтэрнце праз пошук, а таксама на сайце службы занятасці (у вакенцы «Характар работы» выбраць «Сезонная»).
Аформіць дапамогу па беспрацоўю
Падчас пошуку працы можна зарэгістравацца у якасці беспрацоўнай(ага).
Агаворымся адразу, што дапамога зусім маленькая: ў 2023 г. яна складала ад 37 до 74 бел. руб. Таму мэта рэгістрацыі іншая: вы атымаеце магчымацсь абучыцца прафессіі, удзельнічаць у тых грамадскіх работах, за якія выплачваюцца грошы, а таксама вам паспрыяюць у арганізацыі дзейнасці па паслугам. Будуць аплачаны выдаткі, звязаныя з працаўладкаваннем.
Для рэгистрацыі належыць асабіста звярнуцца ў службу занятасці па месцы жыхарства, гэта значыць у адпаведны аддзел мясцовай адміністрацыі района. При сабе трэба мець дакументы паводле п. 2.30 спіса адміністратыўных працедур.
Увага! Асобы, якія атрымліваюць пенсію, не маюць права рэгістравацца як беспрацоўныя.
Акрамя малога памеру дапамогі існуюць яшчэ некаторыя прыкрыя моманты. Так, неабходна перыядычна наведвать службу занятасці. За няяўку могуць зменьшыць дапамогу. Калі ж цягам двух месяцаў не з’яўляцца там без уважлівых прычын, вас здымуць з уліку. Гэтаксама адбудзецца, калі вы два разы адмовіліся ад прапанаванай работы ці абучэния. Да і наогул, зарэгістраваным у службе можна быть толькі на працягу палутара гадоў.
У некаторых выпадках для прызначэння дапамогі спачатку патрабуецца адпрацаваць 22 дні на грамадскіх работах, якія аплачваюцца.
Чытайце таксама:
Як звязацца са СМІ, каб апублікаваць гісторыю палітзняволенай(ага)
Як аформіць даверанасць палітвязню ў месцах зняволення