У дадзеным матэрыяле разгледзім, як дзейнічаць, калі ў палітзняволенай(ага) ёсць крэдыт, растэрміноўка, пазыка, аліменты.
Сабраць неабходную суму
Самае простае вырашэнне – выплатить грошы за асужданую(ага). Шляхоў тут некалькі.
1) Звярнуцца да сяброў і знаёмых – як сваіх, так і палітзняволенай(ага).
2) Арганізаваць краудфандынг у сацсетках.
3) Паведаміць у праваабарончыя арганізацыі альбо распачаць персанальны збор на адпаведных пляцоўках дапамогі:
BYSOL – арганізуе агульныя і індывідуальня зборы пад кожную сям’ю ці быўшых зняволеных;
GetDonate – фонд для вашых праектаў і фінансавания таго, што вам важна;
Хуткая ўзаемадапамога – пляцоўка непасрэднай дапамогі беларус(к)ам, пацярпелым з-за грамадзянскай пазіцыі.
Ніжэй прыведзены некаторыя нюансы, звязаныя з разглядаемымі выплатамі.
Пагашэнне крэдыту
Калі неабходную суму атрымалася сабраць адразу і па дагавору з банкам крэдыт можна пагасіць датэрмінова, лепей так і зрабіць, каб не плаціць працэнты.
Пры буйным крэдыце (напрыклад, на будоўлю жылля) імаверна наяўнасць паручыцеляў. Паспрабуйце праз банк ці агульных знаёмых знайсці іх. Магчыма, яны возьмуць на сябе пагашэние ўсей сумы або яе часткі, а магчыма ім самім спатрэбіцца дапамога ў гэтым.
Увага! Важна не дапускаць пратэрміноўкі выплат. Гэта вядзе да прэцентаў, штрафаў, на якія гэтаксама прыйдзецца шукаць грошы. Апрача таго вы рызыкуеце сапсаваць крэдытную гісторыю палітзняволенай(ага).
Калі грошы сабраць не ўдалося ці тэрміны выплат заканчваюцца, можна папрасіць змяніць умовы крэдыту. Паколькі банк зацікаўлены ў звароце грошай, хутчэй за ўсё ён пойдзе насустрач і нават прапануе свае варыянты. Належыць пайсці ў банк і патлумачый сітуацыю. Пажадана мець з сабою дакумент (яго копію), які пацвердзіць, што атрымальнік крэдыту знаходзіцца ў зняволенні. Па магчымасці папярэдне заплаціце па крэдыту хоць невялікую суму. Прасіць можна пра:
- адтэрміноўку;
- змяншенне сумы штомесячных выплат;
- крэдыт на рэфінансавание;
- дараванні пазыкаў.
Пракаментуем два апошніх пункта.
Рэфінансавание – гэта даванне спецыяльнага кредыту, які пойдзе выключна на пагашэние аднаго ці некалькіх наяўных. Па такім крэдыце працентная стаўка нижей, а таксама можа быць павялічаны тэрмін пагашэння.
Калі астатняя сума па крэдыце невялікая, па рашэннні ўпаўнаважанага органа банка ён можа быць закрыты дараваннем пазыкі.
Увага! Калі палітзняволены(ая) ваш(ая) блізкі(ая) сваяк (сваячка) і яго (яе) арышт адбіўся на фінансавым становішчы сям’і, вы можаце звярнуцца да банка і з нагоды сваіх крэдытаў.
Праблемаў з пагашэннем чужога крэдиту ўзнікнуць не павінна, трэба толькі ведаць рэквізіты. Плаціць магчыма з дапамогаю інфакіёска, ў АРІП. Таксама ў мабільных праграмах некаторых банкаў маецца функцыя «Пагасіць чужы крэдыт».
Пазыка
Пазыка можа быць атрымана як у фізічнай, так і юрыдычнай асобы. Апошнім частяком з’яўляецца работадаўца, а пазыка вылічваецца з зарплаты. У такім выпадку ад вас нікякіх дзеянняў не патрабуецца.
На пазыку можа быць складзены тэрміновы і безтэрміновы дагавор. У першым выпадку належыць пазыку альбо выплаціць, альбо папрасіць адтэрімноўкі.
Калі ж тэрмін пагашэння не прызначаны, пазыка павінна быць вернута пазычальнікам цягам 30 дзён з дню прад'яўлення пазыкадаўцам патрабавання пра гэта. Такая сітуацыя можа ўзнікнуць адразу пасля вызвалення палітвязня – пажадана сабрать неабходную суму да гэтага моманта.
Беспрацентная пазыка можа быть пагашана датэрмінова. Калі грошы пазычаліся пад працэнты, гэта можна зрабіць па згодзе з пазыкадаўцам.
Аліменты
Цяперашнім часам заканадаўствам не рэгламентавана прымусовае спагнанне алиментаў з асуджаных. Алименты могуць выплачвацца добраахвотна, але выплаты за работу ў калоніі зусім малыя (калі наогул дазволяць працаваць). Таму хутчэй за ўсё будзе набірацца доўг, як у беспрацоўных аліментшчыкаў. Завінавачанасць разлічваецца за кожны месяц нявыплаты і складае на адно дзіця 50% бюджету пражытачнага мінімума; на двух дзяцей – 100%; на трох і больш – 150%.
Можна сабрать гэтую суму да моманта вызвалення палітвязня, а можна дапамагаць непасрэдна тым, каму прызначаны аліменты.
Чытайце таксама:
Як дапамагчы з гаспадаркай чалавеку, якога затрымалі (хата, агарод, хатняя гаспадарка, жывёлы)
Як пазнаёміцца з роднымі палітзняволеных для падтрымкі
Як дапамагчы жывёле (сабаку, котке, іншым жывёлам), якая засталася адна ў палітзняволенай(ага)