У гэтым артыкуле вы знойздеце:
Як бяспечна звязацца са СМІ?
Якую інфармацыю паведаміць?
Як не пашкодзіць пры гэтым палітзняволенай(му)?
Як бяспечна звязацца са СМІ?
Калі вы знаходзіцеся на Беларусі, пры кантакце з незалежнымі СМІ перадусім належыць засцерагчы сябе ад магчымага пераследу за сувязь з «экстрэмісцкімі» арганізацыямі. Шмат якія агрэратары навін разумеюць тое і прапануюць розныя спосабы, як бяспечна даслаць паведамленне.
Прыкладам, «Радыё Свабода» падрыхтавала падрабязную інструкцыю, як ананімна звязаца з рэдакцыяй. «Белсат» выкарыстоўвае для гэтай мэты чат-бот. На многіх инфармацыйных парталах ёсць формы для перасылкі навін, напрыклад: Зеркало; Naviny.by. Белорусские новости; euroradio.fm.
Калі рэдакцыі патрабуецца зваротная сувязь з вами (удакладніць дэталі, праверыць інфармацыю і г.д.), стварыце ананімны акаунт у Telegram. Некаторыя рэсурсы просяць ўсё ж пазначыць адрас электроннай пошты. Зрабіце ананімную скрынку і карыстайцеся ёю праз браўзэр, не выкарыстоўваючы паштовых кліентаў, усталяваных на камп’ютэры. Да таго ж кожны раз выдаляйце ўсе звесткі пра прагледжаныя сайты.
Увага! Найперш як пісать паведамленне, пераканайцеся, што ніхто не можа бачыць экран вашай прылады.
Таксама можна не кантактаваць са СМІ наўпрост, а звярнуцца да праваабарончых арганізацый (Праваабарончага цэнтра «Вясна», Dissidentby, «Палітвязынкі» і г.д.) з просьбай апублікаваць гісторыю палітзняволенай(ага) на сваіх рэсурсах. Нярэдка стужкі навінаў перадрукоўваюць матэрыялы адтуль.
Якую інфармацыю паведаміць?
Пішыце сцісла, вылучыўшы самую важную інфармацыю: імя і прозвішча асуджанай(га), даты затрымання і суда, прысуд, умовы і месца зняволення і інш.
Не рабіце адразу спробу стварыць паўнавартасны артыкул – гэта справа журналістак(аў). Калі ўзнікне неабходнасць, яны звяжуцца з вамі і прафесійна выканаюць сваю работу.
Да форм для перасылкі навін можна прыкладваць файлы. Калі ў вас у пацвярджэнне інфармацыі маюцца дакументы, фотаздымкі, лісты, скарыстайцеся гэтай функцыяй.
Як не пашкодзіць пры гэтым палітзняволенай(му)?
Зварот да СМІ, зразумела, мае намер дапамагчы палітзняволенай(му), прыцягнуць публічную ўвагу да сітуацыі. Але важна разумець, што пры гэтым магчыма, наадварот, учыні̀ць шкоду. Ёсць сведчанні таго, што пасля публікацыі ў СМІ ўмовы зняволення для іх ячшэ больш пагаршаюцца.
Таму папярэдне варта даведацца ў самой(га) асуджанай(га), яе (яго) родных, ці згодныя яны, каб іх гісторыя стала шырокавядомай.
Чытайце таксама:
Як звязацца з праваабарончай арганізацыяй?
Лічбавая бяспека, калі кагосьці з блізкіх/знаёмых затрымалі