У гэтым артыкуле прыводзяцца звесткі пра міжнародныя ўстановы па правах чалавека, якія могуць даць падтрымку палітзняволеным Беларусі. Гэта:
міжнародныя арганізацыі;
прадстаўнікі міжнародных арганізацый;
грамадскія арганізацыі;
«хростныя» палітзняволеных.
Міжнародныя арганізацыі
Рада па правах чалавека (The United Nations Human Rights Council).
Міжнародная праваабарончая ўстанова ў сістэме ААН. З’яўляецца дапаможным органам Генеральнай Асамблеі ААН.
З сайта Рады можна спампаваць форму скаргі. Яе належыць запоўніць і адаслаць па адрасе Кіраўніцтва Вярхоўнага комісара ААН па правах чалавека (гл. раздзел «Прадстаўнікі міжнародных арганізацый»).
Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека (Office for Democratic Institutions and Human Rights).
Адзін з інстытутаў АБСЕ. Займаецца, паміж іншым, забеспячэннем правоў і асноўных свабод чалавека. Кантакты:
00-251, Warszawa, ul. Miodowa 10, Rzeczpospolita Polska.
Тэл: +48 22 520 06 00; факс: +48 22 520 06 05. Эл. пошта: office@odihr.pl.
Сайт: https://www.osce.org/odihr.
Міжнародный Камітэт Чырвонага Крыжа (International Committee of the Red Cross)
Да камітэта можна звяртацца па гуманітарных пытаннях: патрабаваць доступу для наведвання палітзняволеных, давання медіцынскай дапамогі, перадачы лекаў, цёплай вопраткі і г.д. Кантакты:
1202, Geneva, Avenue de la paix 19, Switzerland. Тэл: +41 22 734 60 01.
Сайт: https://www.icrc.org/ru/contact (спасылка на форму анлайн-звароту).
Прадстаўнікі міжнародных арганізацый
Кіраўніцтва Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights):
CH-1201, Geneva, rue des Pâquis 52, Switzerland.
Эл. пошта: ohchr-InfoDesk@un.org.
Кіраўніцтва Камісара Рады Еўропы па правах чалавека (Office of the Commissioner for Human Rights): 67075, Strasbourg Cedex, France.
Тэл: +33 (0) 3 88 41 34 21; факс: +33 (0)3 90 21 50 53.
На сайце гэтаксама маецца форма для сувязі.
Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь:
220030, г. Мінск, вул. Энгельса 34A/2, Беларусь.
Тел: + 375 17 368 66 13.
Эл. пошта (па пытаннях правоў чалавека): Delegation-Belarus@eeas.europa.eu.
Грамадскія арганізацыі
Пад эгідай Рады Еўропы таксама дзейнічае Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый. Яна дазваляе усталяваць неабходны кантакт паміж палітыкамі і грамадскасцю ды данесці да Рады Еўропы голас грамадзянскай супольнасці.
Шмат якія з гэтых арганізацый займаюцца правамі чалавека, напрыклад:
Advice on Individual Rights in Europe (Кансультацыі па правах асобы ў Еўропе);
Amnesty International (Міжнародная амністыя);
Association for the Prevention of Torture (Асацыяцыя па папярэджванні катаванняў);
European Center for Human Rights (Еўрапейскі цэнтр па правах чалавека);
Helsinki Foundation for Human Rights (Хельсінкскі фонд па правах чалавека);
Human Rights House Foundation (Фонд Дамоў правоў чалавека) (спасылка на старонку, прысвечаную беларускім палітвязням);
Human Rights Watch (Нагляд за захаваннем правоў чалавека) (спасылка на рускамоўную старонку па сітуацыі на Беларусі);
International Federation for Human Rights (Міжнародная федэрацыя па правах чалавека) (спасылка на старонку, прысвечаную Беларусі);
International Partnership for Human Rights (Міжнароднае партнёрства па правах чалавека) (спасылка на рускамоўную старонку, прысвечаную Беларусі);
World Organisation Against Torture (Сусветная арганізацыя супраць катаванняў) (спасылка на старонку, прысвечаную Беларусі).
Вніманіе! Усім гэтым арганізацыям можна данаціць.
«Хростныя» палітзняволеных
«Хростныя» палітзняволеных – гэта дэпутаткі(ы) парламентаў еўрапейскіх краін і Еўрапейскага парламента, якія згадзіліся прыняць пад свое апекаванне беларускіх палітвязняў у межах кампаніі салідарнасці, якая праводзіцца швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыей «Libereco — Партнёрства за правы чалавека». «Хростныя» здольныя:
накіраваць зварот да афіцыйнага Мінска з патрабаваннем неадкладнага вызвалення ўсіх палітзняволеных;
напісаць ліст ці адправіць пасылку сваёй(му) «хросніцы(ку)»;
даць падтрымку сем’ям палітвязняў;
сустрэцца ў сваёй краіне з паслом Беларусі, каб дадаткова націснуць на афіціыйны Мінск;
ладзіць у СМІ персанальныя і сумесныя акцыі салідарнасті ды інфармацыйныя кампаніі.
Для сувязі с «хроснымі» належць звярнуцца ў кампанію «Libereco»:
10119, Berlin, Brunnenstraße 9, Deutschland. Эл. пошта:info@libereco.org.
Сайт: https://www.libereco.org/ru/ueber-libereco.
Таксама магчыма звязацца з іх беларускім партнёрам – Праваабарончым цэнтрам «Вясна».
Чытайце таксама:
Як звязацца з праваабарончай арганізацыяй
Як звязацца са СМІ, каб апублікаваць гісторыю палітзняволенай(ага)