Як знайсці медыятарку(а) для камунікацыі з роднымі палітзняволеных, якія не жадаюць іх падтрымліваць

Шмат якія пытанні, што звязаны з падтрымкай палітзняволеных, магчыма вырашыць толькі з дапамогай іх родных. Але што калі сваячка (сваяк) па якой-небудзь прычыне (страх, іншыя палітычныя перакананні і г.д.) не хоча мець з асуджаным ніякіх справаў, у тым ліку адмаўляецца весці размовы з вамі на гэтую тэму?
Імаверна, што яна (ён) не давярае вам (пагадзіцеся, што ў такім становішчы падазрэнне да незнаёмых цалкам натуральнае). Тады перамагчы цяжкасці можа прысутнасць медыятаркі(ра) – пасярэдніцы(ка), да якой(га) і вы, і  родныя палітзняволенай(ага) маеце давер.
Знайсці медыятарку(а) магчыма:
сярод агульных знаёмых;
праз сацсеткі;
звярнуўшыся да  праваабарончай арганізацыі.

Увага! У Рэспубліцы Беларусь існуе інстытут медыяцыі, але ён скіраваны на развязванне грамадзянскіх канфліктаў, г. зн. сітуацый, калі маецца прадмет спрэчкі (хутчэй за ўсё матэрыяльны), і пры тым абедзва бакі зацікаўлены ў пасярэдніцтве. У разглядаемым намі выпадку такія ўмовы малаверагодныя.

Агульныя знаёмыя

Адшукаць медыятарку(ра) мажліва сярод агульных знаёмых. Варта ў першую чаргу звярнуць увагу на тых з іх, якія лёгка сыходзяцца з людьзмі, умеюць пераканаць, маюць нейтральныя або шырокія погляды.
Пры пошуку ўлічвайце варыянт «знаёмыя знаёмых» – параспытвайце ўсіх, каго магчыма.

Сацсеткі

Сацыяльныя сеткі – гэта магутны сучасны сродак пошуку малазнаёмых людзей. Тут даволі лёгка знайсці і агульных знаёмых, і здабыць некаторыя звесткі пра іх, з тым каб вырашыць, ці могуць яны адыграць ролю пасярэдніцы(ка).

Праваабарончая арганізацыя

Праваабаронцы маюць вялікі досвед стасункаў з роднымі зняволеных. Яны могуць параіць нешта, падказаць, хто ўдзельнічаў у развязванні аналагічых сітуацый, і г.д.
Таксама праз Праваабарончы цэнтр «Вясна» магчыма звязацца з «хроснымі» – дэпутат(к)амі парламентаў еўрапейскіх краін і Еўрапейскага парламента, якія згадзіліся прыняць пад свое апекаванне беларускіх палітвязняў. Іх высокі грамадскі статус, аўтарытэт паспрыяюць пераадоленню недаверу, нежаданню родных мець зносіны з асуджанымі.

 

Чытайце таксама:
Як пазнаёміцца з роднымі палітзняволеных для падтрымкі
Як звязацца з праваабарончай арганізацыяй
Як звязацца з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі прадстаўнікамі, «хроснымі» палітзняволеных для падтрымкі блізкага

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...