Акрамя найважнейшых, але пры тым і найвідавочнейшых відаў падтрымкі сваякоў палітзняволенай(ага) (маральнай, фінансавай, юрыдычнай і да т.п.), ім можа спатрэбіцца і іншая дапамога. Мажліва. яны маюць праблемы, пра якія вы не здагадваецеся, а сваякі не ведаюць, што вы можаце дапамагчы ў іх вырашенні. Нават у размове сяброў іншым разам даводзіцца пачуць прыкладна такія словы: «Што ж ты мне не сказала(аў)? Я ведаю аднаго выдатнага спецыяліста!».
Каб пазбегнуць падобных сітуацый і зрабіць сапраўдную карысць, паспрабуйце наступны алгарытм.
Крок 1. Ацаніце свой прафесійны досвед, хобі з усіх бакоў. Раскажыце пра свае ўмельствы, магчымасці сваячцы(ку) асуджанай(ага). Напрыклад, вы выкладчыца(ык) – а сям’я шукае рэпетытарку(а) для школьніцы(ка). Ці вы маеце звычку псіхатэрапеўткі(а), альбо арганізуеце займальныя, навучальныя імпрэзы – а камусьці са сваякоў патрэбна, што называецца, «выгаварыцца», а часам проста абстрагавацца ад цяжкіх думак.
Увага! Калі паміж вамі не наладжаны сяброўскія стасункі, не прапануйце дапамогу, пры якой трэба заставацца ў кватэры без гаспадароў (да прыкладу, каб дагледзіць за дзіцём). Вы рызыкуеце выклікаць нелавер да сябе і сапсаваць адносіны. Таксама не заводзьце размову на палітычныя тэмы, каб вас не палічылі за правакатара.
Крок 2. Значная дапамога палітзняволенай(аму) – шырокае інфармаванне пра яе (яго) ў соцсетках і сярод вашых знаёмых. Парайце ім пры гэтым выканаць дзеянні, якія прыведзены ў Кроку 1.
Крок 3. Калі вы маеце час і мажлівасць, зрабіцеся каардынатаркай(ам) працесу дапамогі сваякам палітзняволенай(ага).
Стварыце файл са звесткамі пра ўмельствы, прафессіі ўсіх, хто жадае падтрымаць. Магчыма згрупаваць іх па напрамкам дзейнасці (да прыкладу, «Медыкі», «Юрысты», «Педагогі» і г. д.).
Распавядзіце пра тое сваякам асуджанай(ага) і папрасіце паведамляць вам пра ўсе праблемы, што паўстаюць перад імі.
Калі вам спатрэбіцца для такой дзейнасці фінансавая дапамога, варта звярнуцца да розных інцыятываў, што падтрымліваюць сваякоў палітвязняў, а таксама да беларусаў замежжа. Апошнія ў дадатак могуць даць інфармацыю пра свае краіны знаходжання.
Чытайце таксама:
Як пазнаёміцца з роднымі палітзняволеных для падтрымкі
Як фінансава дапамагаць сем'ям палітвязняў
Якую іншую дапамогу могуць папрасіць сваякі палітзняволенай(га)