Якую іншую дапамогу могуць папрасіць сваякі палітзняволенай(га)

Калі вы апынуліся ў сітуацый, што родны вам чалавек быў асуджаны па палітычных падставах, вам, безумоўна, спатрэбіцца ў першую чаргу фінансавая і юрыдычная падтрымка. Але мы лічым, што ў вашым становішчы вы можаце прасіць любой дапамогі. Чаму гэта так і да каго вы можаце звярнуцца –  чытайце ніжэй.

Крок 1. Пераадолець псіхалагічны бар’ер

Шмат якія людзі, асабліва тыя, хто прызвычаіўся вырашаць свае праблемы самастойна, саромеюцца прасіць дапамогі, не жадаюць рабіць клопату іншым.
Належыць усвядоміць адную простую думку: якія б не былі цяжкасці ў людзей на волі, іх жыццёвыя ўмовы ніяк нельга параўнаць з умовамі ў зняволенні, асабліва для «палітычных».

Таму для падтрымкі палітвязняў вы цалкам маеце маральнае права звяртацца да каго трэба і з якімі заўгодна пытаннямі, не баючыся стварыць ім лішняга клопату. Часцяком знаёмыя самі жадаюць дапамагчы, але не ведаюць як, засцерагаюцца непакоіць ў цяжкую хвіліну і г.д.

Крок 2. Вырашыць, пра якую дапамогу прасіць

Агульный адказ просты: пра ўсялякую. У прыярытэце, натуральна, тыя віды падтрымкі, што датычацца непасрэдна палітзняволеных. Але ж не толькі вы турбуецеся аб іх – яны таксама непакояцца з-за вас, разумеючы, как вам нялёгка. Таму дапамога непасрэдна вам – гэта таксама дапамога асуджаным.

Да таго ж падмога, напрыклад, з гаспадаркай дазволіць вам вызваліць час на вырашенне праблем палітзняволенай(ага).
Уважліва прадумайце, якія цяжкасці ёсць у вас. Паглядзіце, што вы не паспеваеце зрабіць. Не выпускайце з-пад увагі нічога: фінансавыя абавязацельствы, гаспадарка, дагляд за дзецьмі, падрыхтоўка іх да школы, медыцынская дапамога і да т.п.

Крок 3. Не ісці на кампрамісы з самім сабой

Мажлівасці дапамагаць палітвязням на Беларусі надзвычай абмежаваны, у дадатак шмат якія звязаныя з гэтым пытанні можна вырашыць толькі з дапамогаю сваякоў. Таму сваячцы(ку) асуджанай(ага) трэба кожную магчымацсь выкарыстоўваць па максімуму, далучаючы ўсіх, хто можа паспрыяць, і рабіць гэта рашуча.

Напрыклад, буйныя пасылкі ў калонію ўзмоцненага рэжыму магчыма перадаваць толькі тры разы на год. Максімальная вага перадачы – 50 кг. Да калоніі цяжка дабрацца грамадскім транспартам, і вы вырашаеце зменьшыць вагу перадачы, таму што проста фізічна не здолееце яе данесці. Гэта катэгарычна няслушнае рашенне. Належыць узняць на ногі ўсіх, але знайсці таго, хто давязе да калоніі.

Крок 4. Да каго звярнуцца

Да ўсіх, хто варты даверу: сяброў, добрых знаёмых, юрыстак(аў), у праваабарончыя арганізацыі і г.д. Апошнія могуць дапамагчы звязацца са сваякамі іншых палітзняволеных, з тым каб вы некаторыя пытанні вырашалі супольна.

Не трэба вызначаць самастойна, ці зможа чалавек (арганізацыя) дапамагчы ў канкрэтнай сітуацыі. Дзейчнічаць належыць наадварот: ёсць праблема – мы апытваем як мага больш людзей. Калі знаёмыя не здольныя самі дапамагчы, яны падумаюць, да каго мажліва звярнуцца. Такім чынам кола пошуку будзе хутка пашырацца.

Тым, да каго вы зверніцеся, будзе карысна прачытать на нашым сайце матэрыял «Як яшчэ мажліва дапамагчы сваякам палітзняволенай(ага)?» (гл. спасылку ніжей).

Чытайце таксама:
Як звязацца з праваабарончай арганізацыяй
Як звязацца з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі прадстаўнікамі, «хроснымі» палітзняволеных для падтрымкі блізкага
Як дапамагчы, калі ў затрыманай(га) былі фінансавыя абавязацельствы
Як яшчэ мажліва дапамагчы сваякам палітзняволенай(ага)

 

Логотип Інфармацыя на сайце сабрана з адкрытых крыніц. Калі вы знайшлі памылку ці даведаліся, што інфармацыя больш не актуальная - паведамце нам, калі ласка, праз наш чат.

Даведкавы цэнтр:

...